Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Выпускніку

Выпускнік, які закончыў поўны курс навучання і накіраваны на працу камісіяй па персанальным размеркаванні, лічыцца маладым спецыялістам (далей – спецыялістам).

Прававы статус маладых спецыялістаў рэгулюецца Палажэннем аб размеркаванні выпускнікоў, якія навучаюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыі, што забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.12.2007 г. № 1702 (у рэдакцыі ад 23.12.2008 г. № 2010)  «Аб зацвярджэнні палажэння аб размеркаванні выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі прафесіянальна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю»:

  1. Выпускнікі БДУ, якія закончылі з адзнакай, стаўкі заработнай платы першыя 5 гадоў работы ва ўстановах і арганізацыях бюджэтнай сферы павышаюцца на 10 % (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.11.1996 г. № 477).
  2. Спецыялісты, накіраваныя на працу па размеркаванні не па месцы жыхарства бацькоў або ў раёны, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, незалежна ад месца жыхарства бацькоў, у арганізацыі, фінансуемыя з бюджэту, воінскія часці, органы ўнутраных спраў, падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, сельскагаспадарчыя арганізацыі маюць права на атрыманне льготнага крэдыту на працягу двух гадоў пасля заканчэння вучэбных устаноў у АСБ «Беларусбанк» да 15-кратнага памеру пражытачнага мінімуму на набыццё дамашняй маёмасці і тавару першай неабходнасці (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2000 г. № 631, у рэдакцыі ад 27.03.2007 г.).
  3. Спецыялісту выплачваецца грашовая дапамога ў памеры апошняй месячнай стыпендыі за кошт сродкаў арганізацыі, у якую спецыяліст накіраваны на працу ў месячны тэрмін пасля заключэння працоўнага дагавора. Спецыялістам педагагічных спецыяльнасцей выплачваецца грашовая дапамога з разліку месячнай стыпендыі, якую выпускнік атрымаў у апошні перад выпускам семестры за
    45 каляндарных дзён за кошт бюджэтных сродкаў установы адукацыі (Пастанаўленне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.12.2007 г.
    № 1702, у рэдакцыі ад 23.12.2008 г. № 2010).
  4. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама арганізацыі пры недастатковасці ўласнага жыллёвага фонду могуць выдзеліць грашовыя сродкі з мэтай кампенсацыі затрат на наём жылых памяшканняў (Пастанаўленне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.12.2007 г. № 1702, у рэдакцыі ад 23.12.2008 г. № 2010).
  5. Пры прадстаўленні ў бухгалтэрыю па месцы працы дакументаў, якія пацвярджаюць пераезд ў іншую мясцовасць спецыяліста і членаў яго сям’і, гарантуюцца выплаты, прадугледжаныя заканадаўствам пры накіраванні на працу выпускнікоў, калі гэта датычыцца пераезду ў іншую мясцовасць (ст. 96 Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь).
  6. Спецыялістам, накіраваным на працу ў раёны, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС і размешчаныя ў зоне далейшага адсялення, у зоне з правам на адсяленне, гарантаваны штогадовыя выплаты: пасля першага года працы – дзесяці тарыфных ставак першага разраду; пасля другога году працы – дванаццаці тарыфных ставак першага разраду; пасля трэцяга года працы – пятнаццаці тарыфных ставак першага разраду (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.10.1998 г.
    № 1516, у рэдакцыі ад 23.10.2008 г. № 1581).
  7. Пры няяўцы на працу пры накіраванні па размеркаванні, ці не адпрацаваўшы два гады пасля атрымання вышэйшай адукацыі па размеркаванні без уважлівых прычын, спецыяліст абавязаны вярнуць сродкі ў рэспубліканскі і (ці) мясцовы бюджэты, зрасходаваныя дзяржавай на яго падрыхтоўку ва ўстаноўленым парадку (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.09.2006 г. № 1253).
  8. Прыняцце на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, праводзіцца па месцы іх сталага жыхарства (рэгістрацыі) па рашэнні адміністрацыі раёна, або па месцы працы, калі ў арганізацыі ёсць у карыстанні жыллёвыя памяшканні і (або) ажыццяўляецца жыллёвае будаўніцтва ці яна прымае ў ім долевы ўдзел. Грамадзянамі, якім патрэбна паляпшэнне жыллёвых умоў, лічацца:
  • не маючыя жылых памяшканняў ва ўласнасці і (або) у карыстанні ў населеным пункце па сталым месцы жыхарства або па месцы працы (службы); пад адсутнасцю ў грамадзян у карыстанні жылых памяшканняў разумееца адсутнасць жылых памяшканняў, якія выдзелены для пражывання грамадзяніну і (або) членам яго сям’і па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду;
  • забеспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання менш чым 15 кв. метраў на аднаго чалавека;
  • пражываючыя ў жылым памяшканні, прызнаным не адпавядаючым санітарным і тэхнічным патрабаванням, якія прад’яўляюцца да жылых памяшканняў;
  • пражываючыя ў інтэрнатах, за выключэннем грамадзян, якія ўсяліліся ў інтэрнат у сувязі з навучаннем, сезонных і часовых работнікаў;
  • пражываючых у жылых памяшканнях па дагаворы найму (паднайму) жылога памяшкання;
  • пражываючыя ў службовых жылых памяшканнях або ў жылых памяшканнях сацыяльнага карыстання, якія не маюць ва ўласнасці іншага жылога памяшкання;
  • пражываючыя ў аднапакаёвай кватэры або  ў адным пакоі
    з іншымі грамадзянамі, якія маюць захворванні, пры наяўнасці якіх немагчыма сумеснае пражыванне з асобамі, якія пакутуюць ад іх;
  • пражываючыя ў неізаляваных (сумежных) жылых пакоях пры адсутнасці блізкага сваяцтва;
  • пражываючыя ў аднапакаёвай кватэры або ў адным пакоі з іншымі грамадзянамі незалежна ад яго полу (у тым ліку незалежна ад блізкага сваяцтва), акрамя мужа з жонкай;
  • упершыню ўступіўшыя ў шлюб (муж і жонка), калі ні адзін з іх не мае ва ўласнасці асобнай кватэры або асобнага аднакватэрнага жылога дома і (або) не з’яўляецца наймальнікам асобнай кватэры, асобнага аднакватэрнага жылога дома па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік;
  • нарадзіўшыя (усынавіўшыя) і выхоўваючыя дзяцей без шлюбу, якія не маюць ва ўласнасці асобнай кватэры або асобнага аднакватэрнага жылога дома, не з’яўляюцца наймальнікамі асобнай кватэры або асобнага аднакватэрнага жылога дома па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік;
  • спецыялісты, якія прыбылі па размеркаванні або па накіраванні дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ў арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыях з узроўнем радыеактыўнага забруджвання звыш 5 Кл/кв. км і прыраўнаваных да іх тэрыторыях;
  • дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія не маюць ва ўласнасці або ў карыстанні жылых памяшканняў, ці не могуць быць уселены ў жылое памяшканне, з якога яны выбылі, або калі пры ўсяленні ў гэта жылое памяшканне яны будуць мець патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых ўмоў;
  • асобы з ліку дзяцей-сірот і дзецей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія па стане на 1 студзеня 2008 г. навучаліся ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі па дзённай форме атрымання адукацыі, страцілі статус асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у сувязі з дасягненнем узросту 23 гадоў і не знаходзіліся на ўліку асоб, якім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў з-за адсутнасці сталага месца жыхарства (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.11.2005 г. № 565, у рэдакцыі ад 26.08.2008 г.).
  1. У пазачарговым парадку ў спісы льготнага крэдытавання могуць быць уключаны:
  • грамадзяне, выконваваўшыя воінскі або службовы абавязак у Афганістане ці ў іншых краінах, дзе вяліся баявыя дзеянні (воіны-інтэрнацыяналісты);
  • члены сем’яў загінуўшых або прапаўшых без вестак ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінуўшых (памершых) па прычыне раненняў, кантузій, калецтваў, захворванняў, атрыманых у баявых дзеянняў падчас Вялікай Айчынай вайны, а таксама ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, загінуўшых (памерлых) пры выкананні воінскага або службовага абавязку ў Афганістане ці ў іншых краінах, дзе вяліся баявыя дзеянні (а нараўне прапаўшых без вестак у раёнах вядзення баявых дзеянняў), або пры выкананні воінскіх (службовых) абавязкаў;
  • дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, якія не маюць ва ўласнасці або ў карыстанні жылога памяшкання, або не могуць быць уселены ў жылое памяшканне, з якога выбылі, або пры ўсяленні ў такое жылое памяшканне стануць асобамі, якім патрэбны палепшаныя жыллёвыя ўмовы;
  • грамадзяне, якія пражываюць у жылых памяшканнях, што прызнаны непрыгоднымі для пражывання;
  • спецыялісты, накіраваныя дзяржаўнымі органамі на працу ў сельскую мясцовасць;
  • шматдзетныя сем’і;
  • працаздольныя паўналетнія члены сям’і наймальніка жылога памяшкання па дагаворы найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання ў выпадку смерці або выезду на сталае пражыванне ў іншае жылое памяшканне, якія не маюць у карыстанні жылога памяшкання – на працягу тэрміну дзеяння заключанага ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі з адным з іх дагавора найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання;
  • паўналетнія члены сям’і памерлага (загінуўшага, прызнанага адсутным без вестак) наймальніка жылога памяшкання па дагаворы найму службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду – на працягу тэрміну дзеяння заключанага ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі з адным з іх дагавору найму службовага жылога дзяржаўнага жыллёвага фонду;
  • паўналетнія маладыя грамадзяне, якія з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і (або) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітай моладдзі, – па ўзгадненні з Міністэрствам культуры і ў адпаведнасці з дакументамі, што пацвярджаюць такое званне. Пад маладымі грамадзянамі разумеюцца асобы ва ўзросце да 31 года;
  • грамадзяне, якім былі прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, таленавітым маладым вучоным, – па ўзгадненні з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ў адпаведнасці з пацвяржаючымі прызначэнне гэтых стыпендый дакументамі, якія выдадзены арганізацыямі, што ажыццяўлялі іх выплаты:
  • грамадзяне, у саставе якіх маюцца дзеці-інваліды;
  • грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, інваліды, у адносінах да якіх устаноўлена прычынная сувязь наступіўшай інваліднасці з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.02.2000 г. № 185, у рэдакцыі ад 17.03.2009 г.).
  1. Права на выкарыстанне аднаразовай бязвыплатнай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або пакупку жылых памяшканняў маюць:
  • малазабяспечаныя працаздольныя грамадзяне, што стаяць на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў (у якіх сярэднемесячны сукупны даход не перавышае зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва)
  • грамадзяне, якія карыстаюцца правам на пазачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання;
  • малазабяспечаныя непрацаздольныя грамадзяне;
  • грамадзяне, жылыя памяшканні якіх у выніку стыхійнага бедства, тэхнагенных і сацыяльных катастроф сталі непрыгоднымі для пражывання;
  • грамадзяне, што маюць захворванні, і грамадзяне, у саставе сямей якіх ёсць дзеці, якія маюць захворванні, пры наяўнасці якіх прызнаецца немагчымым сумеснае пражыванне з імі іншых асоб у адным пакоі (аднапакаёвай кватэры);
  • дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія не маюць ва ўласнасці ці ў карыстанні жылога памяшкання, або не могуць быць уселены ў жылое памяшканне, з якога выбылі, або пры ўсяленні ў такое жылое памяшканне, з якога выбылі, або пры ўсяленні ў такое памяшканне, што ўзнікне неабходнасць ў паляпшэнні жыллёвых ўмоў;
  • асобы, якія па стане на 1 студзеня 2008 г. навучаліся ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі па дзённай форме атрымання адукацыі, страцілі статус асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў у сувязі з дасягненнем узросту 23 гадоў і не знаходзіліся на ўліку асоб, якім патрэбна паляпшэнне жыллёвых умоў, з-за адсутнасці сталага месца жыхарства;
  • хворыя актыўнай формай туберкулёзу;
  • іншыя грамадзяне, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (рэабілітаваныя грамадзяне, грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, малазабяспечаныя інваліды І і ІІ груп, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчынай вайны, Героі Сацыялістычнай Працы, Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.04. 2002 г. № 555, у рэдакцыі ад 02.08.2008 г.).