Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

ПА ГА «БРСМ»

Пярвічная арганізацыя Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з правамі раённага камітэта МДЭІ імя  А. Д. Сахарава БДУ.

Адрас: галоўны корпус, каб. 410.
Тэлефон: +375 33 644-49-41.
http://vk.com/brsm_iseu
https://vk.com/id109876687
isei.bsu.brsm@mail.ru

Сакратар ПА з правамі РК ГА «БРСМ імя А. Д. Сахарава БДУ» – Бандарук Раман Сяргеевіч.

Грададскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» – правапераемнік камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб’яднальным з’ездзе.

Асноўныя задачы:

  • удзел у фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
  • падтрымка ініцыятыў моладзі і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на дасягненне ўстаўных меж ГА «БРСМ»;
  • удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні адукацыйных, сацыяльных і іншых маладзёжных праграм;
  • арганізацыя будаўнічых, валанцёрскіх атрадаў;
  • пабочная занятасць студэнтаў;
  • садзейнічанне развіццю міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва;
  • выхаванне ў членаў ГА «БРСМ» патрыятызму як вышэйшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці і інш.

Вы імкнецеся да новых сустрэч, адкрытаму, актыўнаму ўдзелу ў грамадскім жыцці? Вы хочаце раэлізаваць сябе, уносіць разнастайнасць у сваё жыццё цікавымі і пазнавальнымі ідэямі? Ці Вас хвалююць пытанні: «Дзе знайсці верных сяброў?», «Як стаць лідарам?», «Дзе можна рэалізаваць свае магчымасці, здольнасці і ўменні?».

Мы падкажам табе, дзе знайсці адказы на ўсе пытанні! Мы – гэта актыўныя, самыя захапляльныя, самыя адказныя і самыя вясёлыя!

МЫ – ГЭТА ЛІДАРЫ БРСМ!

Мы – адна каманда! Ад нашых спраў і інтарэсаў залежыць заўтрашні дзень арганізацыі. Мы запрашаем у сваю каманду ўсіх, у каго шмат цікавых ідэй; усіх, хто гатовы да новых уражанняў і адкрыццяў; усіх, хто ўмее марыць і хоча быць карысным.

Мы ўпэўнены, што гэты год будзе напоўнены добрымі і запамінальнымі справамі, святамі і падарожжамі, паходамі, а таксама пазнавальнымі гульнямі, вясёлымі конкурсамі. Вы можаце прыняць удзел у творчых праектах, акцыях, спартыўных праграмах, маладзёжных форумах і іншых мерапрыемствах, якія арганізоўвае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Мы чакаем кожнага з Вас у нашай пярвічнай арганізацыі!

Ты яшчэ не член ГА «БРСМ» – гэта можна выправіць! Быць заўсёды актыўным і дапытлівым, прыдумваць і рэалізоўваць свае ідэі, імкнуцца да лепшай будучыні – вось кропля з таго, што хочам і робім мы, члены БРСМ.

Калі вы будзеце прымаць удзел у нашых акцыях, то атрымаеце магчымасць:

  • Знайсці сабе работу ў вольны ад вучобы час.
  • Паехаць у экалагічныя, спартыўныя, творчыя і студэнцкія лагеры.
  • Працавацць у студэнцкіх атрадах.
  • Рэалізоўваць свае творчыя здольнасці і таленты ў фестывалях маладзёжнай творчасці.
  • Прымаць удзел у маладзёжных турыстычных злётах, фестывалях творчай песні, дарбачынных акцыях, у семінарах і конкурсах.

СТАНЬ ГЕНЕРАТАРМ ІДЭЙ І З ЭНТУЗІЯЗМАМ УКАРАНЯЙ ІХ! УСЁ Ў ТВАІХ РУКАХ!

БРСМ дае магчымасць паказаць сябе:

  • Хочаш працаваць – вакансія па жаданні.
  • Хочаш дапамагаць дзецям – актыўна ўдзельнічай у нашых акцыях.
  • Займаешся навукай, распрацоўваеш інавацыйныя праекты – мы дадзім магчымасць дасягнуць сваёй мэты.
  • Пішаш вершы, ствараеш музычныя творы, цудоўна спяваеш і танцуеш – мы даўно шукаем такога таленавітага чалавека.
  • Ты любіш спорт – далучайся да нас! Турпаходы, спаборніцтвы, паездкі не толькі пашыраюць кругагляд, але і прапануюць незабыўныя ўражанні і шмат сяброў.