Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Студэнцтва

Руплівы студэнт паспявае хадзіць на лекцыі, семінары, своечасова здаваць інтэнсіўна-насычаныя сесіі, а вельмі руплівы імкнецца цікава бавіць лепшыя студэнцкія гады! На пытанне: «Ці ёсць жыццё пасля лекцый у Сахараўскім?», –  мы адказваем: «Так, ёсць!».

Ты любіш жыццё і хочаш, каб кожны дзень быў яскравым і непаўторным, хочаш атрымліваць задавльненне ад кожнай хвіліны? Мы дадзім табе гэта. Хочаш, каб пра цябе гаварылі? Зламаць стэрэатып абыякавасці сучаснай моладзі? Быць Асобай, якая пастаянна развіваецца і заваёўваць новыя вышыні – калі ласка, просім да нас! Калі ў цябе шмат энергіі? Ідэй? Крэатыўных рашэнняў? Значыць, для цябе заўсёды адчынены дзверы нашых маладзёжных арганізацый.

  1. Лепшая пярвічка ГА «БРСМ» у г. Мінску

Пярвічная арганізацыя Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з правамі раённага камітэта ўстановы адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтата, ці, як мовяць у студэнцкім асяроддзі, Сахараўскі БРСМ.

Сахараўскі БРСМ – гэта аб’яднанне ініцыятыўных, энергічных маладых людзей нашага інстытута, якія сваімі ўчынкамі будуюць маладую незалежную Беларусь. Мы дапамагаем кожнаму рэалізаваць свой творчы патэнцыял і ўкараняць у жыццё разнастайныя ідэі.

Лідарам БРСМ у нашым інстытуце ужо тры гады з’яўляецца Лугоўская Аляксандра, студэнтка факультэта маніторнгу навакольнага асяроддзя. Менавіта дзякуючы ёй наша пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ» стала лепшай у г. Мінску і заняла ганаровае II месца ў Рэспубліцы Беларусь.

Напрамкаў работы у БРСМ шмат, але варта вылучыць самыя цікавыя:

  • Другасная занятасць студэнтаў – адзін з вядучых напрамкаў у рабоце Сахараўскага БРСМ.

Адзначым, што штаб працоўных спраў займаецца працаўладкаваннем студэнтаў у летні перыяд, летні працоўны семестр. Мы гатовы ўладкаваць усіх, хто хоча не толькі адпачыць летам, але і зарабіць грошы, а таксама незабыўна правесці студэнцкія канікулы. Запытайся ў бацькоў, як здорава працаваць у студатрадзе!

Ужо 5 гадоў запар нашы экалагічныя атрады з’яўляюцца лепшымі не толькі у г. Мінску, але і ў Рэспубліцы Беларусь. Начальнікам штаба працоўных спраў з’яўляецца Ангур Аляксандр – лепшы камандзір студэнцкіх экалагічных атрадаў у Рэспубліцы Беларусь і пераможца прэміі Мінскага гарадского выканаўчага камітэта «Маладзёжны трыумф» у намінацыі «За высокія дасягненні з студатрадаўскім руху».

  • Неад’емная частка Сахараўскага БРСМ – «Маладзёжны атрад аховы правапарадку (МААП)». Яго члены вядуць актыўную дзейнасць як на ўніверсітэцкіх, так і ў мерапрыемствах, якія праводзяцца Мінскай гарадской арганізацыяй ГА «БРСМ».

Тры разы ў тыдзень на базе крэатыўна-інавацыйнага цэнтра праводзяцца трэніроўкі МААП. Рабяты аказваюць дапамогу пры патруляванні Мінскага метрапалітэна і тэрыторыі Партызанскага раёна. Байцы МААП Сахараўскага БРСМ узнагароджаны граматамі Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» за актыўны ўдзел у дзейнасці па ахове грамадскага парадку і прафілактыцы правапарушэнняў за першае паўгоддзе 2015 г. Мінскі штаб маладзёжных атрадаў аховы правапарадку – лепшы штаб МААП у Рэспубліцы Беларусь.

  • Валанцёрскі рух «Добрае сэрца» існуе ў Сахараўскім БРСМ з моманту яго стварэння і ўключае шмат праектаў і мерапрыемстваў: дабрачынныя акцыі, паездкі ў дзіцячыя дамы, сацыяльна-псіхалагічныя цэнтры, дапамога састарэлым, падтрымка малазабяспечаных сямей, матэрыяльная дапамога бедным. Мы дапамагаем дзецям, якія засталіся без бацькоў, а таксама дзецям з анкалагічнымі захворваннямі і абмежаванымі магчымасцямі ў развіцці. Дапамагаем састарэлым у прыбіранні кватэры, інвалідам, якія не могуць выканаць тую ці іншую работу. Аказваем валанцёрскае садзейнічанне ў правядзенні мерапрыемстваў, канферэнцый і акцый, а таксама пры сустрэчы дэлегацый у аэрапорце.
  1. Студэнцкі прафсаюз

У самых складаных стасунках жыцця дапаможа справіцца студэнцкі прафсаюз.

Прафкам студэнтаў – гэта добраахвотная грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае студэнтаў, магістраў і аспірантаў Сахараўскага інстытута і рэалізуе абарону сацыяльна-эканамічных праў і законных інтарэсаў сваіх членаў.

Прафкам студэнтаў ажыццяўляе сваю працу на аснове Устава Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі; пагаднення паміж дырэкатарам і студэнтамі ад імя прафкама і ў адпаведнасці з заканадаўствам і нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Прафкам студэнтаў – гэта новыя сябры, станоўчы настрой і выдатнае баўленне часу. Мы – гэта акатыўныя, самыя захапляльныя, самыя адказныя і самыя вясёлыя! Мы – адна каманда! Ад нашых спраў, ідэй і інтарэсаў залежыць заўтрашні дзень арганізацыі. Мы запрашаем у сваю каманду ўсіх, у каго шмат захапляльных ідэй; усіх, хто ўмее марыць і хоча быць карысным.

Мы ўпэўнены – гэты год будзе напоўнены добрымі і запамінальнымі справамі, святамі і падарожжамі, цікавымі паходамі, пазнавальнымі гульнямі і вясёлымі конкурсамі. Вы можаце прыняць актыўны ўдзел у творчых праектах, акцыях, спартыўных праграмах, маладзёжных форумах і іншых мерапрыемствах, якія арганізуе ПЯРВІЧНАЯ ПРАФСАЮЗНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ СТУДЭНТАЎ.

Кіруе студэнцкім прафсаюзам – Пашкевіч Васіль.

Звяртайся у студэнцкі прафкам і ты даведаешься пра:

  • абарону сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў арганізацыі;
  • прававое забеспячэнне вучэбна-вытворчых адносін;
  • ахову працы і здароўя, забеспячэнне ўмоў бяспекі падчас вучэбнага працэсу;
  • грамадскі кантроль прадастаўлення льгот, кампенсацый, гарантый у адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь;
  • аказанне матэрыяльнай дапамогі членам арганізацыі;
  • арганізацыю і правядзенне юрыдычных і навучальных семінараў;
  • арганізацыю аздараўлення студэнтаў;
  • арганізацыю летняга адпачынку для студэнтаў;
  • арганізацыю працаўладкавання студэнтаў у вольны ад вучобы час;
  • арганізацыю і правядзенне грамадска значных культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў;
  • забеспячэнне навагоднімі падарункамі дзяцей студэнтаў;
  • прадастаўленне зніжак членам прафсаюза і г. д.
  1. Гільдыя студэнтаў

Толькі студэнт, які да нас паступіў і правучыўся некалькі месяцаў, набывае ўнікальныя якасці – яшчэ з большым замілаваннем адносіцца да навакольнага асяроддзя і ўсяго жывога. Гэта рыса характару зараджаецца пад уздзеяннем згуртаванага калектыву і выкладчыкаў. Мы заўсёды будзем рады дапамагчы Вам і рабіць усё магчымае, каб праз шмат гадоў, успамінаючы свае студэнцкія гады, адзначалі тое, як весела, дружна і плённа Вы не толькі правучыліся, але і шчасліва пражылі ў роднай alma mater. Толькі ў адной ВНУ нашай краіны – нашай – ёсць не падобны да іншых орган студэнцкага самакіравання – Гільдыя студэнтаў.

Сапраўдны гільдыец заўсёды ў курсе справы ўсіх універсітэцкіх падзей. А што такое Гільдыя? Гільдыя – гэта ўсе студэнты. Калі Вы станеце студэнтамі нашага ўніверсітэта, то мы ўрачыста прымем і Вас! Старшыня Гільдыі – Іоннікава Кацярына, студэнтка маніторынгу навакольнага асяроддзя.

  1. Студэнцкі савет інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната створаны з мэтай далучэння студэнтаў, якія пражываюць  ў інтэрнаце, да ўдзелу ў кіраванні інтэрнатам пры ажыццяўленні мерапрыемтсваў па паляпшэнні жыллёвых і культурна-бытавых умоў пражывання, арганізацыі выхаваўчай, культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы, фарміравання і захавання ў студэнцкім асяроддзі станоўчых традыцый студэнцкага і ўніверсітэцкага жыцця, выхавання грамадскай свядомасці і самадысцыпліны, патрабавальнасці і прынцыповасці.

Студэнцкі савет займаецца арганізацыяй і правядзеннем вольнага часа студэнтаў, іх удзелам у мерапрыемствах, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця, здзяйсняе кантроль за выкананнем і прафілактыкай парушэнняў правіл пражывання ў інтэрнатах БДУ для навучэнцаў, інфармаваннем студэнтаў аб разнастайных аспектах студэнцкага жыцця.

У нашым інстытуце некалькі маладзёжных арганізацый, якія знаходзяцца на сваім месцы і выконваюць сваю справу. Аднак усе праекты і конкурсы ў нас арганізоўваюцца пад кіраўніцтвам  двюх маладзёжных арганізацый: студэнцкага прафсаюза і Сахараўскага БРСМ.

Лідарскі злёт актыву студэнцкага самакіравання «Авангард»

Праект працуе больш за 10 гадоў. Праводзіцца штогадова вясной на ВНК «Міжнародны экалагічны парк “Волма – цэнтр узнаўляльных крыніц энергіі”» (Мінская вобл., Дзяржынскі р-н) і накіраваны на выяўленне лідарскіх якасцей студэнтаў. Праводзяцца трэнінгі на камандаўтварэнне, аптымізацыю дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях, вучоба па распрацоўцы лідарскіх якасцей для актыву ГА «БРСМ». У рамках злёту праводзяцца акцыі «Я памятаю», прысвечаныя Дню Перамогі, спартыўна-інтэлектуальная гульня «Сутычка» на тэрыторыі сядзібнага парку Ваньковічаў і вёскі Волма.

Конкурс грацыі і артыстычнага майстарства «Miss&MisterISEI»

Конкурс праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для ўключэння студэнцкай моладзі ў сацыяльнае і культурнае жыццё грамадства, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, арганізацыі вольнага часу студэнтаў. Асноўнае адрозненне мерапрыемства, якое праводзіцца, ад мерапрыемстваў дадзенага фармату – выбраць не пераможцаў мадэльнай знешнасці і стандартаў, а ацаніць творчы патэнцыял удзельнікаў. Крытэрыямі адбору прэтэндэнтаў з’яўляюцца: сцэнічная культура, камунікабельнасць, валоданне этыкетам, пачуццём гумару, знешнія даныя, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, артыстычнае майстэрства.

Праект «Роўны навучае роўнага»

За кожнай групай I курса замацоўваецца памочнік куратара з ліку актывістаў ПА ГА «БРСМ» з правамі раённага камітэта ўстановы  адукацыі «МДЭІ імя А. Д. Сахарава» БДУ. Кожны месяц праводзяцца заняткі з начальнікам аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, сакратаром ПА ГА «БРСМ» для першакурснікаў. Мэта праекта: павышэнне матывацыі для развіцця, выхавання ўпэўненасці, фарміравання лідарскіх якасцей актывістаў ПА ГА «БРСМ» з правамі РК УА «МДЭІ імя А. Д. Сахарава» БДУ. Формы: круглы стол, дыскусія, інтэлектуальныя гульні.

Турыстычны злёт для студэнтаў I курса «Давай пазнаёмімся»

Актыў ПА ГА «БРСМ» з правамі РК УА «МДЭІ імя А. Д. Сахарава» разам з навабранцамі выязджаюць на прыроду. Праводзяцца камандныя спаборніцтвы. Сустрэча праводзіцца штогадова ў пачатку навучальнага года і дазваляе першакурснікам хутчэй далучыцца да студэнцкага жыцця.

Але гэта не ўсё! Студэнцкае жыццё ў экалагічным інстытуце праходзіць імкліва і цікава! Тут дзейнічаюць разнастайныя клубы, спартыўныя секцыі і творчыя калектывы па інтарэсах: шоу-балет «Шанец», калектыў спартыўнага танца «D-студыя», каманда КВЗ «Мара Баз Лайтара», дыскусійны клуб «ДІСК», турыстычны клуб «Рух», каманда па міні-футболе «Dreamteam».