Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Журнал БДУ. Экалогія

З 2017 г. навукова-практычны і інфармацыйна-аналітычны часопіс «Экологический вестник» перайменаваны ў «Журнал Белорусского государственного университета. Экология».

Выходзіць 4 разы ў год. Заснаваны ў 2017 г.

ЗАСНАВАЛЬНІК ЧАСОПІСА: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР: Маскевіч Сяргей Аляксандравіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; дырэктар Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзярнаўнага ўніверсітэта (Мінск, Беларусь). E-mail: direktor@iseu.by
Навуковыя інтарэсы: біямалекулярная спектрасканія, фатоніка нанаструктур, экалагічная медыцына і радыебіялогія, эфектыўныя тэхналогіі.

АДРАС РЭДАКЦЫІ: вул. Даўгабродская, 23/1, 220070, г. Мінск. Тэл: (017) 398-89-34, 398-93-44. Пазняк Сяргей Сцяпанавіч (намеснік галоўнага рэдактара), Лысуха Наталля Аляксандраўна. E-mail: pazniak@iseu.by, bulletin@iseu.by. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/63 ад 19.03.2014.

Рэдкалегія »

НАМЕСНІК ГАЛОЎНАГА РЭДАКТАРА

Пазняк Сяргей Сцяпанавіч – доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар; намеснік дырэктара по навуковай рабоце Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзярнаўнага ўніверсітэта (Мінск, Беларусь). E-mail: pazniak@iseu.by
Навуковыя інтарэсы:экалогія сельскай гаспадаркі, уплыў прамысловых прадпрыемстваў на навакольнае асяроддзе, экалагічны маніторынг, інструментальныя метады даследаванняў у экалогіі, экалогія фітацэнозаў.

Рэдкалегія

  • Бацян Анатоль Мікалаевіч — доктар медыцынскіх навук, прафесар; загадчык кафедры экалагічнай медыцыны і радыебіялогіі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзярнаўнага ўніверсітэта (Мінск, Беларусь). E-mail: ant_b@tut.by

    Навуковыя інтарэсы: уплыў лазернага выпраменьвання на арганізм чалавека, распрацоўка метадаў прадухілення ўплыву негатыўных фактараў знешняга асяроддзя на органы и тканкі, знижэннне рызык развіцця разнастайных захворванняў, радыебіялогія, антрапалогія. 

  • Гермянчук Марыя Рыгораўна  — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт; першы намеснік начальніка ДУ «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметеаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (Мінск, Беларусь). E-mail: margermen@gmail.com

    Навуковыя інтарэсы: радыяцыйны маніторынг навакольнага асяроддзя.

  • Голубеў Аляксандр Пятровіч — доктар біялагічных навук, дацэнт; прафесар кафедры агульнай экалогіі, біялогіі і экалагічнай генетыкі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзярнаўнага ўніверсітэта (Мінск, Беларусь). E-mail: hbe@iseu.by
    Навуковыя інтарэсы: радыебіялогія, папуляцыйная экалогія, экалагічная біяэнергетыка і аквакультура водных беспазваночных, метады ацэнкі прыродных і антрапагенных уздеянняў на экасістэмы.

  • Галаваты Сяргей Яфімавіч — доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар; загадчык кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзярнаўнага ўніверсітэта (Мінск, Беларусь). E-mail: sscience@yandex.ru

    Навуковыя інтарэсы: метады даследавання глеб і раслін, маніторынг зямель, радыеэкалогія, хімічная дэградацыя зямель, сельскагаспадарчая экалогія.

  • Грычык Васіль Вітальевіч — доктар біялагічных навук, прафесар; загадчык кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі Беларускага дзярнаўнага ўніверсітэта (Мінск, Беларусь). E-mail: gritshik@mail.ru
    Навуковыя інтарэсы: папуляцыйная экалогія наземных пазваночных, біялогія і шляхі захавання рэдкіх і знікаючых відаў птушак і некаторых млекакормячых, экалагічная аптымізацыя эталонных ландшафтаў Беларусі.
  • Дардынская Ірына Уладзімираўна – доктар навук, прафесар; дырэктар Аддзела аховы здароўя маці і дзіцяці Цэнтра сусветнага здароўя «Вялікія азёры», судырэктар праграмы Фагарци Ілінойскага Універсітэта (Чыкага, ЗША). E-mail:dardynsk@uic.edu

    Навуковыя інтарэсы: антрапаэкалогія і грамадскае здароўе, эколага-эпідеміялагічны і гарманальна-біяхімічны ўплыў захворванняў шчытападобнай залозы на развіццё раку малочнай залозы.

  • Зафранская Марына Міхайлаўна – доктар медыцынскіх навук, дацэнт; загадчык кафедры імуналогіі і экалагічнай эпідэміялогіі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзярнаўнага ўніверсітэта (Мінск, Беларусь). E-mail: kaf_immunol@iseu.by

    Навуковыя інтарэсы: клінічная імуналогія, алергалогія.

  • Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч – доктар біялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі; галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі (Мінск, Беларусь). E-mail: a.kilchevsky@igc.bas-net.by

    Навуковыя інтарэсы: біятэхналогія, генетыка, селекцыя раслін, экалагічная селекцыя раслін з выкарыстаннем біятэхналогіі.

  • Каровін Юрый Аляксандравіч – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; прафесар кафедры агульнай і спецыяльнай фізікі Обнінскага інстытута атомнай энергетыкі – Нацыянальнага даследчага ядзернага ўніверсітэта (Обнінск, Расія). E-mail: korovin@iate.obninsk.ru

    Навуковыя інтарэсы: паскаральныя сістэмы і ўстаноўкі на аснове рэакцыі сінтэзу для рашэння задач брыдзінгу паліва, трансмутацыі ядзерных адходаў, фарміраванне паліўнага цыкла, абароненага супраць несанкцыянаванага распаўсюджвання ядзернай зброі.

  • Ленгфельдар Эдмунд –  доктар медыцынскіх навук, прафесар; старшыня праўлення радыелагічнага інстытута здароўя і навакольнага асяроддзя имя Отта Хуга (Мюнхен, Германія). E-mail: lengfelder@uni-muenchen.de

    Научные интересы: радиобиология, эндокринология, гормональный статус щитовидной железы.

  • Лібератас Герасімас – доктар навук, прафесар; прафесар Афінскага тэхнічнага ўніверсітэта (Афіны, Грэцыя). E-mail: lyberatos@chemeng.ntua.gr

    Навуковыя інтарэсы: біяхімічная інжынерыя, экалагічная біятэхналогія, сцёкавыя воды, утылізацыя камунальных адходаў.

  • Логинаў Уладзімір Фёдаравич — доктар геаграфічных навук, прафесар; акадэмік НАН Беларусі.
  • Мядведзеў Сяргей Віктаравіч – доктар тэхнічных навук, прафесар; загадчык лабараторыі сінтэзу тэхнічных сістэм ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (Мінск, Беларусь). E-mail: medv@newman.bas-net.by
    Навуковыя інтарэсы: інфармацыйныя тэхналогіі, метады і сродкі сінтэзу і аналізу тэхнічных аб’ектаў, алгарытмізацыя процэсаў праектавання, мадэліравання і падрыхтоўкі разліковых мадэлей..
  • Сцяпанаў Станіслаў Аляксандравіч  доктар педагагічных навук, прафесар; прафесар кафедры гуманітарных навук Міжнароднага незалежнага эколага-паліталагічнага ўніверсітэта (Масква, Расія). E-mail: info@mnepu.ru

    Навуковыя інтарэсы: экалагічная адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця.

  • Стажараў Аляксандр Мікалаевіч — доктар біялагічных навук, прафесар, прафесар кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (Мінск, Беларусь). E-mail:radiomed@bsmu.by

    Навуковыя інтарэсы: механізмы ўздзеяння малых доз іанізуючага выпрамення на дзіцячы арганізм, неіанізуючае выраменьванне, радыяцыйная бяспека, уплыў фактараў знешняга асяроддзя на арганізм чалавека.

  • Таруцін ігар Германавіч –  доктар тэхнічных навук, прафесар; галоўны навуковы супрацоўнік аддзела прамянёвай і комплекснай тэрапіі ДУ «РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі имя М.М. Аляксандрава» (Мінск, Беларусь). E-mail: itarutin@tut.by

    Навуковыя інтарэсы: прамянёвая тэрапія, рэжымы фракцыянавання дозы апраменьвання, расшчапленне дзённай дозы і малой «сенсібілізіруючай» дозы, кантроль якасці гама-тэрапеўтычных апаратаў для дыстанцыйнай прамянёвай тэрапіі, камп’тарныя сістэмы планавання апраменьвання.

  • Шишко Ян – доктар біялагічных навук, прафесар; Міністр навакольнага асяроддзя Рэспублікі Польшча (Варшава, Польшча). E-mail: jan.szyszko@wp.pl

    Навуковыя інтарэсы: экалогія, рацыянальнае прыродакарыстанне, устойлівае развіццё.

Правілы афармлення артыкулаў »

Правілы афармлення артыкулаў

Тэкст артыкула афармляецца ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі: памер шрыфту – 12 кегль, гарнітура – Times New Roman, міжрадковы інтэрвал – 1,5. Аб’ём арыгінальнага артыкула –
14–20 старонак тэксту, які ўключае табліцы, рысункі або фатаграфіі, бібліяграфічны спис; аб’ём  кароткіх паведамленняў – 6–8 старонак, рэцэнзіі – 3 старонкі тэксту.

1. У рэдкаллегію аўтары прадстаўляюць арыгінальные, не апублікаваные у іншых выданнях матэрыялы на беларускай, рускай і англійскай мовах: электронную і раздрукаваную (фармат А4) версіі. Да артыкула дадаюцца суправаджальныя дакументы (рэкамендацыя кафедры).
2. Тэкст артыкула афармляецца ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі: памер шрыфту – 12 кегль, гарнітура – Times New Roman, міжрадковы інтэрвал – 1,5. Аб’ём арыгінальнага артыкула – 14–20 старонак тэксту, які ўулючае табліцы, рысункі або фатаграфіі, бібліяграфічны спіс; аб’ём кароткіх паведамленняў – 6–8 старонак, рэцэнзіі – 3 старонкі тэксту.
3. У артыкуле павінна быць:
– УДК (код тэматычнай рубрыкі) для навуковых артыкулаў;
– назва артыкула (на рускай і англійскай мовах);
– прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы або вучобы, званне, вучоная ступень і пасада кожнага аўтара на рускай і англійскай мовах; горад, краіна на рускай і англійскай мовах; адрас электроннай пошты і нумар тэлефона; калі ў артыкуле некалькі аўтараў, то неабходна вылучыць адказнага;
– ключавые словы або словазлучэнне на рускай і англійскай мовах (раздзяляюцца паміж сабой кропкай з коскай);
– рэзюмэ на рускай і англійскай мовах (ад 1000 да 1700 знакаў);
– бібліяграфічны спіс.
Англійскі варыянт напісання прозвішча неабходна браць з пашпарта.
Калі артыкул на беларускай мове, то яго назва, прозвішча, імя, імя па бацьку, звесткі аб ім, анатацыя і ключавыя словы павінны быць таксама прадстаўлены на беларускай мове.
4. Табліцы (абавязкова з загалоўкамі на рускай і англійскай мовах) і рысункі (з подпісамі на рускай і англійскай мовах) неабходна размяшчаць у тэксце пасля спасылак на іх. Неабходна пазбягаць паўтарэння лікавых даных і вынікаў адначасова ў табліцах або графіках і ў тэксце. Рысункі павінны быць выразнымі і якаснымі. Іх абавязкова неабходна прадстаўляць асобнымі файламі .jpg (JPEG), .cdr (CorelDRAW) або .psd (Adobe Photoshop) (без склейвання пластоў). Рысункі выконваюцца ў адзіным маштабе, яго максімальны памер малюнка не павінен перавышаць 170×220 мм (з улікам падрысуначнага подпісу). Мінімальна дапушчальнае расшырэнне – 300 dpi. Абазначэнні на рысунках набіраюць шрыфтам Times New Roman. Элементы рысункаў і кривыя нумаруюцца курсіўнымі арабскімі лічбамі, якія расшыфроўваюцца ў падрысуначных подпісах.
5. Простыя формулы і абазначэнні велічынь літарамі (напрыклад, Σ, А 1 , β к , °С і г. д.) неабходна ўстаўляць з выкарыстаннем меню «Вставка. Символ». Складаныя формулы набіраюцца з дапамогай рэдактара формул Mathtype. «Шматэтажныя» формулы лепш прадстаўляць у ступенчатым выглядзе. Дужкі набіраюцца праз функцыю «()» (каб праграма выстраіла іх па вышыні ўтрымліваемага). Рускія і грэчаскія сімвалы ў формулах набіраюцца прамым, а лацінскія – курсіўным напісаннем.
6. Бібліяграфічны спіс афармляецца ў двух варыянтах:
а) у адпаведнасці з СТБ 7.208-2008. Бібліографічная спасылка (варыянт афармлення, які прыняты ў часопісе).
Спасылкі на бібліяграфічныя крыніцы даюцца ў парадку цытавання (называння) – парадкавы нумар зноскі і цытуемыя старонкі ў тэксце пішуцца ў квадратных дужках. Бібліяграфічны спіс павінен быць аформлены наступным чынам:
– кнігі: прозвішча і ініцыялы аўтараў, поўная назва кнігі, месцаі год выдання;
– артыкулы з журналаў, зборнікаў прац, матэрыялаў канферэнцый і інш.: прозвішча і ініцыялы аўтараў, назва артыкула, пасля двух слэшаў (//) – прынятае скарачэнне назвы часопіса (зборніка), год, том, нумар выпуску, старонкі выдання, на якіх надрукаваны дадзены артыкул, у тэксце – цытуемая старонка;
б) у адпаведнасці з правіламі афармлення бібліяграфічнага спісу (на англійская мове) для міжнародных баз даных.
Крыніцы, прадстаўленныя ў кірыліцы, неабходна перакласці на англійскую мову.
7. Пасля атрымання і прачытання адрэдагаванага артыкула аўтар павінен на працягу двух дзён звярнуцца да намесніка галоўнага рэдактара часопіса Пазняка Сяргея Сцяпанавіча ці Лысуха Наталлі Аляксандраўны (398-89-34, 398-93-44; pazniak@iseu.by, bulletin@iseu.by).
8. Артыкулы, аформленыя з парушэннем прыведзеных правіл, не прымаюцца да разгляду.
Заўвага. Захаванне ўказаных правіл афармлення і прадстаўлення артыкулаў неабходна для ўключэння  часопіса  «Журнал БДУ. Экалогія» у міжнародныя навуковыя электронныя базы даных.
Скачаць шаблон для афармлення артыкула і падрабязней азнаёміцца з правіламі састаўлення рэзюмэ можна на сайце БДУ у раздзеле Издания БГУ / Журналы / Вестник БГУ / Для авторов.