Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Кафедра біялогіі чалавека і экалогіі

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці:

  • Ацэнка сучаснага стану артаптэрафаўны і прэснаводнай малакафаўны Беларусі і тэндэнцый іх змянення пад уплывам глабальных прыродных і антрапагенных фактараў.
  • Заканамернасці адаптацыі біясістэм розных узроўняў арганізацыі (малекулярна-генетычнага, арганізменнага, папуляцыйнага) да розных форм забруджвання прыроднага асяроддзя (радыяцыйнай, цеплавой, прамыслова-бытавой).
  • Распрацоўка сістэмы тэст-крытэрыяў ацэнкі ўздзеяння негатыўных фактараў асяроддзя на прыродныя папуляцыі.
  • Шматгадовая дынаміка радыеактыўнага забруджвання вадаёмаў зоны ЧАЭС, ацэнка, асноўныя кірункі працэсаў радыеадаптацыі ў папуляцыях водных беспазваночных з вадаёмаў зоны ЧАЭС.
  • Значэнне альтэрнатыўных спосабаў размнажэння ў лёгачных малюскаў у папуляцыйных механізмах іх адаптацыі да існавання ў трансфарманавым асяроддзі.
  • Функцыянальная роля прэснаводных лёгачных малюскаў як прыродных рэзервуараў цэркарыёзных інфекцый.
  • Заканамернасці папуляцыйнай і рэпрадуктыўнай дынамікі камерчаскіх відаў ракападобных – аб’ектаў аквакультуры, пераважна жабраногіх і дзесяціногіх ракападобных. Вывучэнне эколага-фізіялагічных асаблівасцей аб’ектаў аквакультуры і асаблівасцей уплыву знешняга асяроддзя папуляцый на працэсы росту і ўзнаўлення асобін, а таксама дынамікі сацыяльнай структуры іх папуляцый.

Рэзультаты навуковых даследаванняў

  • Праведзены 30-гадовыя маніторынгавыя даследаванні (1986—2015 гг.) дынамікі радыеактыўнага забруджвання асноўных кампанентаў экасістэм мадэльных вадаёмаў зоны ЧАЭС, вылучаны асноўныя тэндэнцыі працэсаў радыеадаптацыі ў папуляцыях лёгачных малюскаў з вадаёмаў зоны ЧАЭС.
  • Паказаны рознанакіраваныя змяненні біялагічных параметраў (тэст-крытэрыяў), якія адлюстроўваюць змяненні на розных ўзроўнях біялагічнай арганізацыі – ад малекулярна-генетычнага да біяцэнатычнага, выкліканыя ўздзеяннем негатыўных фактараў асяроддзя. Устаноўлена, што інтэгральнымі крытэрыямі ацэнкі стану папуляцый з’яўляюцца выжываемасць асобін у сублятальных умовах асяроддзя і хуткасць узнаўлення папуляцый.
  • Прапанавана мадыфікаваная сістэма тэст-крытэрыяў ацэнкі антрапагеннага забруджвання асяроддзя на біясістэмы рознага ўзроўню арганізацыі з вылучэннем двух груп крытэрыяў. Першая група адлюстроўвае хаатычнае ўздзеянне фактараў асяроддзя на біясістэмы, якія вывоздяць іх са стану раўнавагі. Другая група адлюстроўвае адаптыўныя змяненні ў біясістэмах, накіраваныя на падтрымку іх устойлівага стану ва ўмовах знешніх уздзеянняў.
  • Упершыню ў сусветнай навуцы ўстаноўлена здольнасць лёгачных малюскаў да размнажэння з дапамогай самаапладнення ў пятнаццаці паслядоўных пакаленнях пры захаванні высокай жыццеўстойлівасці і хуткасці ўзнаўлення. Даказана важнейшае значэнне самаапладнення ў прэснаводных лёгачных малюскаў
    у механізмах адаптацыі іх папуляцыі да існавання ў нестабільных і непрадказальных умовах асяроддзя, а таксама захавання ачагоў гельмінтозных захворванняў чалавека і жывёл.
  • Упершыню сфармулявана канцэпцыя ўздзеяння шырокамасштабнай меліярацыі Беларускага Палесся на супольнасці прамакрылых насякомых, якая ўключае дыферанцаваную ацэнку іх відавага складу пад уздзеяннем розных форм трансфармацыі асяроддзя. Адзначаны разбурэнні зыходных біяцэнозаў, знікненне гіграфільных стэнабіёнтаў, замена гіграфільнага ядра артаптэрафаўны мезафільным, змяненне структуры дамінавання, павелічэнне долі пластычных эўрыбіёнтаў і павелічэнне колькасці відаў (пераважна шкоднікаў сельгасугоддзяў) на асушаных участках за кошт з’яўлення элементаў стэпавай і пустынай фаўны. Устаноўлена, што значнае збядненне відавага складу супольнасці прамакрылых насякомых зноў створаных аграцэнозаў можа суправаджацца ўспышкамі колькасці папуляцый прамакрылых – шкоднікаў сельскагаспадарчых культур.