Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Навукова-даследчы сектар (НДС)

НДС – структурнае падраздзяленне інстытута, якое забяспечвае арганізацыю, каардынацыю і ажыццяўленне навуковай і інавацыйнай дзейнасці ВНУ і кіравання ёю.

Асноўныя задачы НДС:
• Арганізацыя і правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў на прыярытэтных кірунках прыродазнаўчых, тэхнічных і сацыяльна-эканамічных навук, якія адпавядаюць профілю выпускаемых спецыялістаў.
• Прыярытэтнае развіццё навуковых даследаванняў, накіраваных на ўдасканаленне сістэмы адукацыі ўсіх узроўняў.
• Развіццё інавацыйнай дзейнасці, аказанне навукова-тэхнічных і кансультацыйных паслуг, накіраваных на камерцыялізацыю вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.
• Развіццё міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
• Прававая ахова і абарона маёмасных праў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці.
• Распрацоўка і рэалізацыя арганізацыйных і эканамічных мер па далучэнні ў навуковую і інавацыйную сферы дзейнасці бюджэтных і пазабюджэтных фінансавых сродкаў.
• Забеспячэнне цеснай сувязі навуковай і інавацыйнай дзейнасці з вучэбным і адукацыйным працэсам.

Асноўныя функцыі НДС:
1. Распрацоўка доўгатэрміновых і бягучых планаў правядзення навуковых даследаванняў і распрацовак у адпаведнасці з перспектыўнымі напрамкамі развіцця навукі, планамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і запатрабаваннямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
2. Арганізацыя і ажыццяўленне сучаснага і якаснага выканання фундаментальных і прыкладных даследаванняў, якія выконваюцца па дзяржаўных, галіновых, рэгіянальных навукова-тэхнічных праграмах і асобных праектах, а таксама навукова-даследчых работ, выконваемых па дагаворах і кантрактах з айчынымі і замежнымі заказчыкамі.
3. Выкананне навуковых і гаспадарчых дагавораў па аказанні паслуг арганізацыям і насельніцтву.
4. Правядзенне прыёму і арганізацыя здачы атрыманых рэзультатаў па закончаных навукова-даследчых работах і іх этапах.
5. Арганізацыя працы па нарматыўна-метадычным і інфармацыйна-аналітычным суправаджэнні навуковых даследаванняў і распрацовак.
6. Ажыццяўленне маркетынгу навуковых даследаванняў і распрацовак на ўнутраным і міжнародным рынках.
7. Здзяйсненне падрыхтоўкі і правядзенне навуковых канферэнцый, семінараў і нарад усіх узроўняў, удзел у міжнародных, рэспубліканскіх і галіновых выставах.
8. Каардынацыя сувязі навуковых даследаванняў з вучэбным і адукацыйным працэсам шляхам прадстаўлення лабараторнай базы студэнтам, магістрам, аспірантам і дактарантам для выканання курсавых, дыпломных праектаў, праходжання вытворчых практык і правядзення навуковых даследаванняў.

Навуковая дзейнасць падраздзялення

Рэалізуемыя праекты »

2016—2020 гг.:
ДПНД 8 «Фізічнае матэрыялазнаўства, новыя матэрыялы і тэхналогіі» падпраграма 1 «Матэрыялазнаўства і тэхналогіі матэрыялаў»:
Заданне 1.42.2 «Даследаванне структурна-фазавага стану, макраструктуры, каразійнай і радыяцыйнай ўстойлівасці, часавай і тэмпературнай стабільнасцей хутказацвярдзелых фольг эўтэктычнага сплаву Sn-Zn-Bi і паяных злучэнняў на іх аснове». Тэрмін выканання 2016—2018 гг.

ДПНД 10 «Прыродакарыстанне і экалогія» падпраграма 3 «Радыяцыя і прыродныя сістэмы».
Заданне 3.01 «Стан рэгулятарных механізмаў кальцыевага абмену ў трамбацытах апрамененых жывёл». Тэрмін выканання 2016—
2018 гг.
Заданне 3.08 «Вывучэнне забяспечанасці мікраэлементамі (селен, ёд, жалеза, цынк) насельніцтва розных экалагічных рэгіёнаў Беларусі з высокімі паказчыкамі захворванняў шчытападобнай залозы». Тэрмін выканання 2016—2018 гг.
Заданне 3.10 «Фарміраванне дозавых нагрузак трансуранавымі элементамі, іх біялагічныя наступствы і кірункі працэсаў радыеадаптацыі ў біёце вадаёмаў з рознымі ўзроўнямі радыяцыйнага забруджвання». Тэрмін выканання 2016—2018 гг.
Заданне 3.13 «Ацэнка фена- і генатыпічнай устойлівасці сегетальных раслін аграселітэбных тэрыторый да комплекснага ўздзеяння атматэхнагенных выкідаў цеплаэлектрастанцый і палігонаў цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА) з мэтай удасканалення метадаў лакальнага фітаманіторынгу і рэкультывацыі». Тэрмін выканання 2016—2018 гг.
Заданне 3.15 «Вывучэнне фракцыйнага саставу элементаў забруджвальнікаў у асноўных глебах Беларусі ва ўмовах рознай антрапагеннай нагрузкі з мэтай распрацоўкі дыягнастычных крытэрыяў ацэнкі забруджвання глебаў цяжкімі металамі». Тэрмін выканання 2016—2018 гг.
Заданне 3.18 «Распрацоўка мадэлі фарміравання асноў экалагічнай бяспекі як асноўнага экалагічнага кампанента ў рамках рашэння задач Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь (НСУР)». Тэрмін выканання 2016—2018 гг.

ДПНД 11 «Канвергенцыя – 2020»
падпраграма 2 «Мікрасвет, плазма і Сусвет».
Заданне 2.2.02 «Базоны Хігса і нейтрына ў расшырэннях стандартнай мадэлі»: Тэрмін выканання 2016—2018 гг. падпраграма 3 «Аб’яднанне».
Заданне 3.06.1 «Вывучэнне магчымасці карэкцыі метабалічных адхіленняў рознай этыялогіі метадам агульнай газавай крыятэрапіі і распрацоўка рэкамендацый па аптымізацыі рэжымаў холадавага ўздзеяння». Тэрмін выканання 2016—2018 гг.

Праекты БРФФД:
1. Аналіз асаблівасцей малекулярна-генетычнага статусу клетак тканак РМЖ (на прыкладзе генаў сістэмы дэтаксікацыі ксенабіётыкаў, генаў сістэм рэпарацыі і генаў-рэгулятараў клетачнага цыкла) у жаночага насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Тэрмін выканання 2014—2016 гг.
2. Эколага-біяхімічныя падыходы ў рэгуляцыі росту і размнажэння ў жабраногіх і дзесяціногіх ракаў у аспекце іх патэнцыяльнага выкарыстання ў аквакультуры. Тэрмін выканання 2015—2016 гг.
3. Роля экатонаў у захаванні біяразнастайнасці на прыкладзе прамакрылых (Orthoptera) і паўжорсткакрылых (Hemiptera) і ў забеспячэнні стабільнасці біягеацэнозаў. Тэрмін выканання 2015—2017 гг.
4. Ацэнка ўкладу генетычнага фактару ў развіццё лудаманіі. Тэрмін выканання 2015—2017 гг.
5. Параўнальная ацэнка адаптыўнага патэнцыялу беларускіх і байкальскіх відаў гастрапод рознай экалагічнай валентнасці да ўздзеяння стрэсавых фактараў асяроддзя. Тэрмін выканання 2015—2017 гг.
6. Праблемы ўмацавання грамадскага здароўя ў кантэксце сацыяльнай біяэтыкі і ўкаранення інавацыйных біямедыцынскіх тэхналогій. Тэрмін выканання 2015—2017 гг.
7. Філасофска-метадалагічныя і прыродазнаўчанавуковыя асновы сучасных біялагічных і экалагічных канцэпцый. Тэрмін выканання 2016—2018 гг.
8. Структура абрастанняў вадацёкаў з рознай антрапагеннай нагрузкай і іх роля ў міграцыі, акумуляцыі і трансфармацыі палютантаў. Тэрмін выканання 2016—2018 гг.

Асобны праект Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
«Сінтэз і вывучэнне радыкалрэгулятарных, імунамадуляваных і антывірусных уласцівасцей вытворных амінафенолаў». Тэрмін выканання 2016—2017 гг.

Закончаныя праекты »

1) Рэспубліка Беларусь
• 20101644. Ацэнка якасці водных экасістэм з выкарыстаннем прааксідантна-антыаксідантнай раўнавагі ў макрафітах як індыкацыйнага паказчыка (на прыкладзе вадаёмаў і вадацёкаў
г. Мінска). МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2012.
• 20101868. Біяэтычныя асновы медыка-біялагічных і генетычных даследаванняў. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2012.
• 20101869. Ацэнка цытагенетычных эфектаў комплексных антрапагенных даследаванняў. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2012.
• 20102654. Ацэнка значэння альтэрнатыўных спосабаў размнажэння ў прэснаводных лёгачных малюскаў у захаванні прыродных ачагоў гельмінтозных захворванняў. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2012.
• 20102655. Вывучэнне цытагенетычных асаблівасцей прамакрылых (Orthoptera) ва ўмовах антрапагеннай нагрузкі з мэтай распрацоўкі маніторынгу навакольнага асяроддзя. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2012.
• 20111067. Распрацоўка новых сродкаў і спосабаў карэкцыі метабалізму ў тканках і органах апрамененага арганізма. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20111112. Даследаванне заканамернасці рэгуляцыі асноўных функцый арганізма ва ўмовах апраменьвання і ўздзеяння іншых фактараў. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20114131. Вызначэнне ўзроўняў утрымання трыція ў адкрытых вадаёмах і дзеючых водазборах у раёне плануемага будаўніцтва Беларускай АЭС. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20114132. Ацэнка велічыні назапашвання вышэйшай воднай расліннасцю цяжкіх металаў, вызначэнне антыаксідантнай актыўнасці, прааксідантна-антыаксідантнай раўнавагі і ГРВ-грамы раслін, як індыкацыйных паказчыкаў тэхнагеннага забруджвання. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20114133. Выяўленне ролі монааксігеназ у акісляльным стрэсе і лекавай рэзістэнтнасці пухлінных клетак. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20115062. Распрацоўка адзіных навукова-метадычных асноў падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў і выкладчыкаў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2011.
• 20115063. Распрацоўка комплексу мер і метадычнае забеспячэнне ўліку, фарміравання і вядзення базы даных кадастра ўзнаўляльных крыніц энергіі, сертыфікацыі пацвярджэння паходжання энергіі, створанай узнаўляльнымі крыніцамі энергіі. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 11. 2011.
• 20115192. Ацэнка антрапагеннага ціску і эндаэкалагічнага статусу прыродных папуляцый Betula pendula, якая расце на ўрбанізаваных тэрыторыях. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2013.
• 20115194. Распрацоўка матэматычнай мадэлі камп’ютарнай праграмы для аналізу і прагназавання працэсаў пераносу вільгаці, цяпла і солей у капілярна-порыстых матэрыялах, якія выкарыстоўваюцца ў будаўнічых канструкцыях. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2013.
• 20115195. Вывучэнне заканамернасцей фарміравання полідысмікраэлементозаў ва ўмовах павышанай фізічнай нагрузкі і меры карэкцыі. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2013.
• 20115196. Выкарыстанне генератара хуткіх нейтронаў пры стварэнні новага метаду вымярэння сячэнняў ядзерных рэакцый. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2013.
• 20115197. Распрацоўка сістэмы генетычных і фенатыпічных тэстаў для павышэння эфектыўнасці фармзабеспячэння працэсу падрыхтоўкі спартсменаў. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2012.
• 20115198. Стварэнне сістэмы непарыўнай экалагічнай адукацыі ў кантэксце рашэння задач нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь (НСУР-2020). МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20115199. Ацэнка ўплыву электрамагнітных выпраменьванняў рознага дыяпазону на малекулярным, арганізменным і папуляцыйным узроўнях. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20115200. Мадэляванне і прагназаванне пераносу забруджвальных рэчываў у зоне аэрацыі і грунтавых водах і з дымам лясных пажараў. Методыка і мадэлі для аналізу энергетычнага патэнцыялу палігонаў цвёрдых бытавых адходаў. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20115201. Распрацоўка метадаў рэабілітацыі і захавання экасістэм ва ўмовах антрапагеннага ўздзеяння. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20115202. Вывучэнне ролі ліпідных кампанентаў фотасінтэтычных мембран пры ўздзеянні акісляльнага стрэсу і распрацоўка стратэгіі фарміравання аграцэнозаў, прагназаванне іх устойлівасці. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20115203. Даследаванне працэсаў пераносу цяпла і масы біялагічных аб’ектаў пры тэмпературным ўздзеянні, стварэнне матэматычных мадэлей апісання мембранных механізмаў і працэсаў біясінтэзу ў клетачным ядры і распрацоўка метадычных рэкамендацый па стварэнні новых надгаліновых тэхналогій будучага для медыцыны і біялогіі па павышэнні рэзістэнтнасці арганізма чалавека да неспрыяльных знешніх уздзеянняў . МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20120085. Сінтэз новых ферамагнітных і магнітаэлекрычных матэрыялаў і іх нелінейныя ўласцівасці ў знешніх электрамагнітных палях. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20121210. Распрацоўка методыкі і алгарытмы прагназавання змянення ў часе тэмпературы і адноснай вільготнасці паветра (на прыкладзе г. Мінска). МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2012.
• 20121211. Экалагічныя аспекты выкарыстання раслінных і драўняных адходаў у якасці крыніц біяпаліва. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2012.
• 20121224. Экалагічная ацэнка тэхналогіі вытворчасці ўзнаўляльнага біяпаліва з тэрыторыі выпрацаваных тарфянікаў на аснове метаду ацэнкі жыццёвага цыкла. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2012.
• 20121225. Механізмы антыпраліфератыўнага дзеяння мезенхімальных ствалавых клетак. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2012.
• 20121226. Параўнальная храмата-мас-спектраметрыя мінорнай формы гемаглабіну А/b, які ўтвараецца in vitro і атрыманы ва ўмовах in vitro . МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2012.
• 20121227. Парушэнні сігнальнай рэгуляцыі функцыянальнай актыўнасці трамбацытаў пры гестозе і спосабы іх карэкцыі. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2012.
• 20121228. Экалагічны стан, відавы састаў іхтыфаўны вадаёмаў і вадацёкаў г. Мінска, ступень назапашвання цяжкіх металаў у мышачнай тканцы рыб. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2012.
• 20122459. Распрацоўка праграмных сродкаў для прагназавання міграцыі радыенуклідаў з глебава-грунтавога асяроддзя ў водныя экасістэмы на аснове нейрасеткавых тэхналогій. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2014.
• 20122460. Распаўсюджанасць мутацый па ключавых генах сістэмы рэпарацыі ў жанчын Рэспублікі Беларусь. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2014.
• 20122461. Інтэнсіўнасць і дынаміка абмену, а таксама яго асаблівасці ў лускакрылых (Insecta; Lepidoptera; Lymantria L., Bypalus piniarius L.) у працэсе антагенезу. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2014.
• 20122426. Механізмы ўстойлівасці ў супольнасцях беспазваночных вадаёмаў Беларусі і Расіі ва ўмовах уздзеяння глабальных прыродных і антрапагенных фактараў. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2014.
• 20123099. Вывучэнне заканамернасцей фарміравання біяэлементнага балансу і антыаксідантных уласцівасцей расліннасці выпрацаваных тарфянікаў Беларусі. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2014.
• 20123196. Ацэнка ўстойлівасці гібрыдаў цукровых буракоў да стрэсаўтваральных фактараў на розных этапах арганагенезу з выкарыстаннем метаду газаразраднай візуалізацыі. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 8. 2012.
• 20130534. Даследаванне магчымасці атрымання кампазіцыйных матэрыялаў шматмэтавага прызначэння на аснове глініста-солевых шламаў (адходаў калійнай вытворчасці «Беларуськалій») для выкарыстання ў ядзернай энергетыцы і сельскай гаспадарцы. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20132397. Стварэнне экалагічнай інтэрнэт-карты гарадоў (Мінска, Брэста, Гродна, Гомеля, Магілёва, Віцебска). МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20132398. Метадычныя падыходы па фарміраванні праграмы мадэрнізацыі прыборнай базы радыяцыйнага маніторынгу. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20132399. Выяўленне ключавых полімарфізмаў генаў сямейства цытахромаў Р450, якія прыводзяць да развіцця анкалагічных захворванняў (на прыкладзе раку малочнай залозы ў жанчын Рэспублікі Беларусь). МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20132400. Уклад полімарфізмаў генаў дэтаксікацыі ксенабіётыкаў у развіццё паталогіі верхняга аддзела жалудачна-кішэчнага тракту ў дзяцей, якія пражываюць у неспрыяльных экалагічных умовах. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2013.
• 20140767. Распрацоўка камп’ютарнай мадэлі для аналізу цеплавых страт пры энергаэфектыўным будаўніцтве. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2014.
• 20140768. Распрацоўка метаду ацэнкі радыяльнага размеркавання 137Cs па гадавых колцах дрэў для правядзення маніторынгу забруджаных радыенуклідамі лясных экасістэм. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2014.
• 20140769. Вывучэнне ўплыву прадпрыемстваў Мазырскага прамысловага раёна на мікрабіялагічную актыўнасць глеб поймы
р. Прыпяць. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2014.
• 20141252. Вывучэнне фітацэнатычнай разнастайнасці сегетальнай расліннасці фітацэнозаў Беларусі і магчымасці выкарыстання раслін-канцэнтратараў у якасці індыкатараў забруджанасці цяжкімі металамі. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20141253. Мікраэлементнае забеспячэнне арганізма пры вузлавой паталогіі шчытападобнай залозы ва ўмовах ліквідацыі ёднага дэфіцыту ў Беларусі. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20141254. Ацэнка энергетычнага патэнцыялу буйных палігонаў ТКА Беларусі і распрацоўка рэкамендацый па яго рэалізацыі. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20141255. Роля імунарэгулятарных парушэнняў і фактараў навакольнага асяроддзя (інфекцыі) у развіцці аўтаімуннай агрэсіі. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142167. Распрацоўка метадаў для доўгатэрміновага прагназавання ўзаемазвязанага цеплавільгацепераносу і міграцыі забруджваючых рэчываў ў прыродных дысперсных асяроддзях з прымяненнем тэхналогіі паралельных вылічэнняў. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2014.
• 20142168. Даследаванне малекулярных механізмаў антытрамбатычных эфектаў дыадэназін-5’, 5’’’-Р1, Р4-тэтрафасфату пры гестозе і ўздзеяння радыяцыі ў малых дозах. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142169. Вывучэнне малекулярных механізмаў уздзеяння фізіялагічна актыўных рэчываў (глюкакартыкоіды, нізкамалекулярныя пептыды) у карэкцыі радыяцыйных пашкоджанняў клетак імуннай сістэмы. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142170. Заканамернасці біягеннай міграцыі прыярытэтных дозаўтваральных радыенуклідаў (90Sr, 137Cs, 241Am) і іх уздзеянне на біёту ў вадаёмах з розным узроўнем радыяцыйнага забруджвання. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142171. Распрацоўка біяпрэпарата на аснове цвёрдафазнай культуры грыба вешанкі звычайнай для біярэмедыяцыі глебы і вады, забруджаных арганічнымі палютантамі. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142172. Распрацоўка мадэлей, алгарытмаў і праграмных сродкаў для аналізу цеплавільгацепераносу ў шматслойных будаўнічых канструкцыях. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2014.
• 20142541. Распрацоўка тэст-сістэмы выяўлення ўздзеяння на аграцэнозы аграхімічных сродкаў і рэгулятараў росту раслін. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142542. Саранчовыя (Acrididae) як індыкатары эколага-сукцэсійных працэсаў у тэхнагенна-трансфармаваных біягеацэнозах. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142543. Даследаванне эфектыўнасці камбінацый травяністых гіперакумулятараў пры аптымізацыі фітарэмідыяцыі забруджаных глеб. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142544. Ферментатыўны сінтэз і фізіёлага-біяхімічныя характарыстыкі новага імунастымулюючага агента – біс-(3’,5’)-цыклічнага дымернага гуаназінмонафасфату (с-di-GМР). МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142545. Распрацоўка методыкі выкарыстання фільтраў на аснове аднагадовых і шматгадовых відаў раслін для кіравання дыфузнымі сцёкамі. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142546. Цытагенетычныя эфекты ўздзеяння іанізуючых электрамагнітных выпраменьванняў на геном чалавека ў аддалены перыяд пасля ўздзеяння. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142547. Навукова-метадычнае суправаджэнне Стратэгіі ЕЭК ААН па адукацыі ў інтарэсах ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь у 2014—2015 гг. у кантэксце рашэння задач Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь (НСУР-2020). МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142548. Вывучэнне ўплыву стрэсавых фактараў на медыятарныя сістэмы нейронаў галаўнога мозга. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142549. Нелінейныя ўласцівасці ферамагнетыкаў і магнетаэлектрыкаў у знешніх электрамагнітных палях. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.
• 20142550. Выяўленне маркёраў рызыкі развіцця гестозу ў цяжарных жанчын з мэтай удасканалення мерапрыемстваў па яго прагназаванні, прафілактыцы і лячэнні. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 12. 2015.

2) Міжнародныя праекты
• 20091581. Ацэнка антыстрэсарнага адказу прэснаводных двухстворкавых і лёгачных малюскаў на Украіне і ў Рэспубліцы Беларусь. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2011.
• 20115193. Этычныя аспекты прымянення нанатэхналогій у біямедыцыне і экалогіі чалавека. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2013 (Рэспубліка Беларусь – Украіна).
• 20132294. Біябяспека і праблемы ўзаемнай адаптацыі прыродных і штучных нанаструктур у біямедыцыне і генетыцы: прыродазнаўчанавуковы і біяэтычны аспекты. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, 3. 2015 (Рэспубліка Беларусь – Украіна).

Нацыянальная і міжнародныя конкурсы, праграмы і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва:

• Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва (Польшча – Беларусь – Украіна) на 2014—2020 гг.
• Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў (БРФФД).
• Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях у Рэспубліцы Беларусь.
• Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА).
• Галоўнае ўпраўленне навукі БДУ.
• ЕU Funding Trends.
• Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навукова-даследчы сектар
Начальнік навукова-даследчага сектара – Лысуха Наталля Аляксандраўна.

Кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі антрапаэкалогіі і грамадскага здароўя – Пятрэнка Сяргей Уладзіміравіч, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.
Тэлефон: +375(25) 612-14-10
E-mail: petrenko51@yahoo