Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Міжнародны навукова-метадычны цэнтр антрапаэкалогіі і грамадскага здароўя

Дырэктар – Дардынская Ірына Уладзіміраўна, прафесар Ілінойскага Універсітэта (Чыкага, ЗША), дырэктар амерыкана-расійскіх навукова-адукацыйных праграм, судырэктар праграм Міжнароднага Цэнтра JeoНealth НUB у Беларусі і Украіне (dardynsk@uie.edi).

Выканаўчы дырэктар – Пятрэнка Сяргей Уладзіміравіч, кандыдат медыцынскіх навук, вядучы навуковы супрацоўнік НДЛ экалагічнай мікрабіялогіі і імуналогіі МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ (petrenko51@yahoo.com, тэл. +37525 612 14 10).

Навуковы кансультант – Акеанаў Аляксей Яўгенавіч, доктар медыцынскіх навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела арганізацыі супрацьракавай барацьбы і міжнароднага супрацоўніцтва РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (okeanov@nsys.by, тэл. +37529 338 28 50).

Менеджар – Леўшаў Барыс Юр’евіч, навуковы супрацоўнік НДЛ экалагічнай мікрабіялогіі і імуналогіі МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ (leushevb@gmail.com, тэл. +37529 9288162).

Міжнародны навукова-метадычны цэнтр антрапаэкалогіі і грамадскага здароўя (International Centr of Excellence for Antropology and Public Health) быў створаны 29 студзеня 2006 г. у адпаведнасці з дамоўленасцю аб супрацоўніцтве паміж МДЭУ ім А. Д. Сахарава і Цэнтрам Вялікіх азёр Сусветнай экалагічнай  і прафесіянальнай медыцыны Ілінойскага Універсітэта (Чыкага, ЗША) – The jreat Lakes Centr for Global Environmental and Occupational Health at the University of Illinois at Chicago (GLCGEON) http:// www.uic.edu/sph.

Мэты цэнтра:

  • Пашырэнне існуючага супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў і правядзенне навуковых даследаванняў па экалагічнай медыцыне, прафесійнай гігіене і біяэтыцы паміж GLCGEON і МДЭІ імя А. Д, Сахарава БДУ.
  • Павышэнне кваліфікацыі аспірантаў МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ ў галіне эпідэміялогіі і прафесійнай гігіены з дапамогай арганізацыі кароткатэрміновых курсаў падрыхтоўкі ў ЗША і ў рэспубліканскіх установах з далейшым атрыманнем вучонай ступені магістра або кандыдата навук.
  • Павышэнне кваліфікацыі сярэдняга тэхнічнага персаналу (лабарантаў і спецыялістаў па кіраванні данымі), які ўдзельнічае ў эпідэміялагічных і іншых даследаваннях, што звязаны з экалагічнай медыцынай і прафесійнай гігіенай, праз прывядзенне кароткатэрміновых метадычных і тэхнічных курсаў у Рэспубліцы Беларусь.

Вынікі практычнай дзейнасці цэнтра:

  • У маі 2008 г. пры падтрымцы гранта (N5D43TW12) Нацыянальных інстытутаў здароўя (NIH), Міжнароднага Цэнтра Фагарці, Цэнтра кантролю захворванняў (CDC), Нацыянальнага інстытута прафесіянальнай бяспекі і здароўя (NIOSN), выдзеленага Цэнтру Вялікіх азёр прафесіянальнай і экалагічнай бяспекі і здарўя Ілінойскага Універсітэта ў Чыкага (ЗША), Цэнтрам пад непасрэдным кіраўніцтвам прафесара У. Дардынскай (ЗША) і прафесара А. Акеанава (Беларусь) быў арганізаваны і праведзены міжнародны семінар «Этыка біямедыцынскіх даследаванняў: стан, праблемы і перспектывы». Гэта мерапрыемства было прысвечана развіццю этычных прынцыпаў у даследчай і практычнай рабоце ў розных галінах чалавечай дзейнасці. У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі камітэтаў па этыцы лячэбных устаноў, акрэдытаваных на права правядзення клінічных выпрабаванняў, устаноў Міністэрства аховы Рэспублікі Беларусь і камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, кіраўнікі ўпраўленняў аховы здароўя Аблвыканкамаў рэспублікі, вядучыя спецыялісты Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, прадстаўнікі ўніверсітэтаў ЗША, Украіны і Беларусі. Па матэрыялах міжнароднага семінара быў падрыхтаваны і выдадзены зборнік (Этыка біямедыцынскіх даследаванняў: стан, праблемы і перспектывы. – Мінск: Юніпак, 2008. – 328 с.). У яго ўвайшлі даклады ўдзельнікаў, поўны пакет міжнародных і нацыянальных нарматыўных дакументаў, загады, інструкцыі, метадычныя рэкамендацыі.
  • У рамках супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў і правядзення навуковых даследаванняў супрацоўнікамі Цэнтра былі праведзены сумесныя навуковыя даследаванні па вывучэні захворванняў шчытападобнай залозы ў жанчын Беларусі, якія хварэюць ракам малочнай залозы.
  • З мэтай павышэння кваліфікацыі аспірантаў з 01.01.2009 г. па 31.07.2002 г. пры фінансавай падтрымцы Ілінойскага Універсітэта (Чыкага, ЗША) у рамках пагаднення № 5 D43TW000653-12, CFDA №-93,989 студэнты-саіскальнікі вучонай ступені Ірына Лазар і Павел Чахоўскі (МДЭУ імя А. Д. Сахарава) пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Цэнтра выканалі навукова-даследчую работу: «Вывучэнне эпідэміялагічных і клініка-гарманальных асаблівасцей сумеснай паталогіі малочнай і шчытападобнай залоз» (рэферат справаздачы).
  • Супрацоўнікамі перакладзены падручнік «Эпідэміялагічныя метады ў вывучэнні хранічных захворванняў». Выданне адаптавана і інтэгравана ў лекцыйны матэрыял для студэнтаў ўніверсітэта.
  • 18 мая 2011 г. супрацоўнікамі цэнтра арганізаваны і праведзены Міжнародны навучальны семінар «Прымяненне статыстычных метадаў у біямедыцынскіх даследаваннях». У рабоце семінара прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў рэспубліканскіх цэнтраў Міністэрства аховы здароўя, БелМАПА, БДМУ, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кіраўнікамі Цэнтра падрыхтаваны вучэбна-метадычны дапаможнік (Применение статистических методов в биомедицинских исследованиях: учеб.-метод. пособие / А. Е. Океанов, И. В. Дардынская. – Минск: МГЭИ им. А. Д. Сахарова, 2011. – 82 с.).
  • 21—22 мая 2012 г. Цэнтрам праведзены навучальны семінар «Статыстычныя метады ў доказной медыцыне». У семінары ўдзельнічала больш за 70 спецыялістаў медыцынскага і біялагічнага профілю з арганізацый Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Работа семінара атрымала высокую ацэнку ВАКа. Падрыхтаваны і выдадзены вучэбна-метадычны дапаможнік (Применение статистических методов в биомедицинских исследованиях: учеб.-метод. пособие / А. Е. Океанов, И. В. Дардынская. – Минск: МГЭИ им. А. Д. Сахарова, 2012. – 124 с.).
  • На парцягу свайго існавання Цэнтр аказвае фінансавую падтрымку ў арганізацыі і правядзенні штогадовай міжнароднай навуковай каферэнцыі «Сахараўскія чытанні: экалагічныя праблемы ХХІ ст.», у выданні навукова-практычнага часопіса «Экологический вестник». Да 2012 г. Цэнтр вылучаў сродкі на пакрыццё расходаў інтэрнэту рэгіянальнага вучэбна-інфармацыйнага цэнтра па праблемах радыяцыйнай бяспекі МДЭУ імя А.Д. Сахарава ў г. Хойнікі.

Перспектыўныя праекты:

  • Рыхтуюцца прапановы па адкрыцці на базе МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ першага этапу праграмы МРН (Master of Public Health) у галіне экалогіі і здароўя. Фінансаванне распрацоўкі прагамы МРН ажыццяўляецца за кошт сродкаў Цэнтра Вялікіх азёр сусветнай экалагічнай і прафесійнай медыцыны Ілінойскага Універсітэта. (Чыкага, ЗША).
  • Распрацоўваюцца пытанні для абмеркавання ў Нацыянальным Інстытуце Здароўя (ЗША) па вывучэнні фактараў рызыкі развіцця ВІЧ у працоўных мігрантаў з СНД і забеспячэння іх медыцынскай дапамогай.
  • Плануецца стварэнне сумеснага навуковага цэнтра па вывучэнні экалагічнай рызыкі для здароўя насельніцтва.