Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Беларускі цэнтр ІНІС

Прадстаўнік ад Беларусі ў Міжнароднай сістэме ядзернай інфармацыі МАГАТЭ – Іванюковіч Уладзімір Аляксандравіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

ІНІС – вядучая міжнародная інфармацыйная сістэма ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі. Англійская абрэвіятура ІНІС – гэта International Nuclear Information System ( Міжнародная сістэма ядзернай інфармацыі). Яна створана ў 1970 г. і падтрымліваецца Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ), якое супрацоўнічае з 123 дзяржавамі і 22 міжнароднымі арганізацыямі. Беларусь з’яўляецца адным з арганізатараў сістэмы і самастойна прадстаўлена ў ёй з 1992 г.

ІНІС робіць паслугі па рэфератыўным інфармаванні спецыялістаў аб публікацыях, якія выдаюцца ў свеце, па праблемах, звязаных з выкарыстаннем іанізуючага выпраменьвання. Базы данных ІНІС увесь час абнаўляюцца і налічваюць 3 млн. адзінак інфармацыі. Фонд поўнатэкставых копій цяжкадаступнай літаратуры (матэрыялы канферэнцый, навуковыя справаздачы, брашуры, дысертацыі, патэнты і г. д.) перавышае 650 тыс. дакументаў на электронных носьбітах.

Тэматычныя рамкі ІНІС распрацаваны ў адпаведнасці з інфармацыйнымі патрабаваннямі міжнароднай супольнасці ў аб’ёмах дзейнасці МАГАТЭ ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі і тэхналогій.

Распаўсюджванне выхадной прадукцыі ІНІС – гэта выключнае права прадстаўнікоў па сувязі з ІНІС (на базе ўніверсітэта дзейнічае нацыянальны цэнтр ІНІС). Беларусь прадстаўляе ў ІНІС Іванюковіч Уладзімір Александравіч (р/т 230-89-17). У цэнтры любы спецыяліст, аспірант або студэнт можа атрымаць доступ да базы даных ІНІС на кампакт-дысках і зрабіць копію цяжкадаступнай літаратуры. Другая копія базы даных знаходзіцца ў Інстытуце радыялогіі (г. Гомель). Ліцэнзію на бясплатны доступ да базы даных ІНІС у інтэрнаце мае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізічны факультэт).

Любы ўніверсітэт і навуковая ўстановка мае магчымасць атрымаць бясплатную ліцэнзію на доступ да базы даных ІНІС у інтэрнэце.

Па ўсіх пытаннях, якія звязаны з атрыманнем і распаўсюджваннем інфармацыі ІНІС, а таксама набыццём ліцэнзіі, неабходна звяртацца ў Беларускі цэнтр ІНІС да прадстаўніка Беларусі ў ІНІС.

Тэматычныя напрамкі ІНІС

Біялагічныя навукі і навукі аб навакольным асяродзі »

  • Механізмы ўздзеяння і разнастайныя аспекты знешняга апраменьвання ў біялогіі (уздзеянне знешняга апраменьвання на абменныя працэсы ў культурах клетачных тканак, на мікраарганізмы, расліны, жывёл і чалавека).
  • Уздзеянне і разнастайныя аспекты ўнутранага апраменьвання, а таксама кінетыкі радыеізатопаў у біялогіі (уздзеянне ўнутранага апраменьвання, кінетыка радыеізатопаў і радыетаксічнасці на мікраарганізмы, расліны, жывёл і чалавека).
  • Прыкладныя біялагічныя навукі (стварэнне і ўзнаўленне сартоў сельскагаспадарчых раслін; кантроль за сельскагаспадарчымі шкоднікамі і захворваннямі; абарона і захаванне харчовых прадуктаў; жывёлагадоўля; іншыя прымяненні выпраменьвання і радыеізатопаў).
  • Радыяцыйная абарона і навакольнае асяроддзе (рэальныя радыяцыйныя аварыі; язерныя ўстаноўкі і навакольнае асяроддзе; стандарты па радыяцыйнай абароне; працэдуры радыяцыйнай абароны; дазіметрыя і маніторынг; няядзерная энергетыка і навакольнае асяроддзе; рэгіянальныя і глабальныя аспекты навакольнага асяроддзя).
  • Радыялогія і ядзерная медыцына (знешняе апраменьванне ў дыягностыцы і тэрапіі; радыеізатопы ў дыягностыцы і тэрапіі).

Ізатопы: прымяненне ізатопаў і выпраменьвання »

  • Ізатопы і крыніцы выпраменьванняў (вытворчасць абагачальнага ўрану; вытворчасць цяжкай вады; вытворчасць, сепарыраванне і ўзбагачэнне іншых ізатопаў; крыніцы радыеактыўных ізатопаў; метралогія радыяцыйных крыніц).
  • Прымяненне ізатопаў і выпраменьвання (вытворчасць энегіі; прамысловае прымяненне, радыеметрыя, радыяцыйныя тэхналогіі; выкарыстанне метадаў мечаных атамаў).

Тэхніка і тэхналогія »

  • Тэхніка (тэрма- і гідрадынаміка; устройствы і абсталяванне; ядзерныя выбухі; абыходжанне з радыеактыўнымі матэрыяламі; паскаральнікі; праверка матэрыялаў; прамыя пераўтварэнні энергіі).
  • Рэактары дзялення, агульныя пытанні (тэорыя рэактараў і разлік; кампаненты і прыналежнасці рэактараў; рэактарнае паліва; сістэмы рэактарнага кантролю).
  • Асобныя тыпы рэактараў дзялення і звязаныя з імі станцыі (BWR, PWR, ICR, AIR, HTIR і г. д.).
  • Абсталяванне (дэтэктары часціц і выпраменьвання; вымяральныя прыборы і метады; уздзеянне радыяцыі на тэхніку, кампаненты і электронныя прыборы).
  • Работа з радыеактыўнымі адходамі (апрацоўка, захаванне адходаў).

Іншыя аспекты ядзернай і няядзернай энергетыкі »

  1. Іншыя аспекты ядзернай і няядзернай энергетыкі:
  • Эканоміка і сацыялогія (эканоміка ядзернай энергетыкі; эканоміка ядзернага паліўнага цыкла; эканамічныя аспекты прымянення ізатопаў і радыяцыі; сацыяльныя аспекты ўздзеяння ядзернай навукі і тэхналогій; эканамічныя аспекты няядзернай энергетыкі).
  • Юрыдычныя аспекты (радыеактыўныя матэрыялы і крыніцы; ядзерныя ўстаноўкі; бяспека; транспарціроўка і захаванне радыеактыўных матэрыялаў і адходаў; адказнасць за нанесеную шкоду; арганізацыя і кіраўніцтва ядзернай дзейнасцю; ядзернае раззбраенне, сістэмы папярэджанняў і фізічнай абароны).
  • Ядзерная дакументацыя (апрацоўка даных; апрацоўка літаратуры).
  • Сістэмы папярэджання (тэхнічныя і нетэхнічныя аспекты).
  • Матэматычныя метады і камп’ютарныя праграмы.

Фізіка »

  • Агульная фізіка (класічная і квантавая механіка; метады агульнага карыстання ў фізіцы; іншыя праблемы фізікі).
  • Фізіка элементарных часціц і палёў (агульная тэорыя часціц і палёў; спецыяльныя тэорыі і мадэлі ўзаемадзеянняў; сістэматызацыя часціц; асобныя віды ўзаемадзеяння, распаду і ўтварэння; уласцівасці асобных часціц; рэзанансы).
  • Ядзерная фізіка: тэарэтычныя і эксперыментальная (структура ядра; радыеактыўнасць і электрамагнітныя пераходы (распад); ядзерныя рэакцыі і рассейванне; радыяцыйая фізіка).
  • Атамная і малекулярная фізіка (тэорыя электроннай структуры атамаў і малекул; спектры атамаў і малекул і іх узаемадзеянне з фатонамі; сутыкненні; эксперыментальныя даныя аб уласцівасцях атамаў і ядзер; уласцівасці асобных атамаў і ядзер).
  • Фізіка плазмы і злучэнняў (фізіка плазмы і даследаванне сінтэзу; тэхналогія сінтэзу).
  • Фізіка кандэнсаваных асяроддзяў (ядзерныя метады ў фізіцы кандэнсаваных асяроддзяў; цвёрдацельная плазма; узаемадзеянне промняў і кандэнсаванага асяроддзя; квантавая фізіка кандэнсаваных асяроддзяў; прамыя пераўтварэнні энергіі).

Хімія: матэрыялы і навукі аб Зямлі »

  • Хімія (хімічны і ізатопны аналіз; неарганічная, арганічная і фізічная хімія; радехімія і ядзерная хімя; радыяцыйная хімія; радыяцыйнае паліва).
  • Матэрыялы (металы і сплавы, кераміка і металакераміка; іншыя матэрыялы).
  • Навука аб зямлі (глеба, вада, атмасфера).