Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Міжнародныя праграмы і праекты

На сучасным этапе Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прымае актыўны ўдзел у выкананні наступных міжнародных праграм: Erasmus Mundus, Балтыйскі ўніверсітэт; Міжнародная парламенцкая стыпендыя Германскага Бундэстага, GFPS; праграмы Вышаградскага Фонду, стыпендыі Фулбрайта; праграма Muskie; Тэматычныя Праграмы Еўрапейскай Камісіі (Thematic instruments and programmes of UE); ТАСІС; VІІ Рамачная праграма навукова-тэхнічнага развіцця Еўрапейскай Супольнасці; Праграма малых грантаў у Беларусі; IVN; ШПІРЭ (SPARE) і інш.

Інстытут удзельнічае ў выкананні такіх міжнародных праектаў, як:

  • «Рэалізацыя новай канцэпцыі кіравання паўторна забалочанымі тарфянікамі для ўстойлівай вытворчасці энергіі і біямас» («Энергіі балот»), «Implementation of new concepts for wet peatland management of the sustainable production of biomass – based energy» (Wotland Energy), МТП, фінансуемага фондам Міхаэля Зукава (Грайфсвальд, Германія).
  • «Бяспека чалавека, навакольнага асяроддзя, якасць прадуктаў, ахова здароўя і грамадства на тэрыторыях, забруджаных радыенуклідамі» TEMPUS Human Security (Environment, gality of food, public health and society on territories contaminated by radioactive agents).
  • «Адукацыя для ўстойлівай энергетыкі ў Беларусі: Рэалізацыя праграмы ШПІРЭ (SPARE) ва ўстановах школьнай і пазашкольнай адукацыі» ў рамках праекта Нарвежскага аб’яднання аховы прыроды. У кастрычніку 2015 г. падпісана дадатковая дамова паміж Нарвежскім аб’яднаннем аховы прыроды і МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ аб адтэрміноўцы рэалізацыі праекта да 30.12.2015 г.
  • «Экалагічная адукацыя для Беларусі, Расіі і Украіны» (EсoBRU);
  • «Чыстая вытворчасць», Tekna (Аб’яднанне дыпламаваных інжынераў і навуковых работнікаў), Нарвегія.