Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Міжнароднае партнёрства

МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ ажыццяўляе сваю работу сумесна з шэрагам міжнародных арганізацый і асацыяцый, якія функцыянуюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

  • Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь.
  • Дзіцячы фонд ЮНІСЕФ.
  • ЮНЕСКА.
  • Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр.
  • Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD).

Асноўныя прыярытэты міжнароднай дзейнасці інстытута:

  • прадстаўленне адукацыйных паслуг для замежных грамадзян, у тым ліку на англійскай мове;
  • развіццё праектнай дзейнасці з мэтай рэалізацыі праграм акадэмічнай мабільнасці і міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы навуковых праектаў;
  • удзел у міжнародных арганізацыях і асацыяцыях;
  • забеспячэнне і правядзенне мерапрыемстваў у рамках дзейнасці базавай арганізацыі па экалагічнай адукацыі краін-удзельніц СНД;
  • ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне экалагічнай адукацыі і адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця;

Кожны год у інстытуце праходзяць прафесійную падрыхтоўку і навучанне грамадзяне з розных краін, у тым ліку Расійскай Федэрацыі, Украіны, Літвы, Латвіі, Туркменістана, Казахстана, Кітая, Ірана, Сірыі, Нігерыі, Судана.

Сярод найбольш важных праектаў, выкананых з удзелам МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, варта адзначыць:

  • «Рэалізацыя новай канцэпцыі кіравання паўторна забалочанымі тарфянікамі для ўстойлівай вытворчасці энергіі і біямас» («Энергіі балот»).
  • TEMPUS Human Security («Навакольнае асяроддзе, якасць ежы на тэрыторыях, забруджаных радыенуклідамі»).
  • Экалагічнае кіраванне для падрыхтоўкі спецыялістаў-эколагаў (TEMPUS EnGo).
  • «Экалагічная адукацыя для Беларусі, Расіі і Украіны» (Eco BRU).
  • «Адукацыя для ўстойлівай энергетыкі ў Беларусі: рэалізацыя праграмы ШПІРЭ (SPARE) ва ўстановах школьнай і пазашкольнай адукацыі».
  • «Чыстая вытворчасць» (Tekna – супольнасць дыпламаваных інжынераў і навуковых работнікаў).
  • «Эколага-біяхімічныя падыходы ў рэгуляцыі росту і размнажэння ў жабраногіх і дзесяціногіх ракаў у аспекце іх патэнцыяльнага выкарыстання з аквакультуры».
  • «Параўнальная ацэнка адаптыўнага патэнцыялу беларускіх і байкальскіх відаў гастрапод рознай экалагічнай валентнасці да ўздзеяння стрэсавых фактараў асяроддзя».
  • «Праблемы ўмацавання грамадскага здароўя ў кантэксце сацыяльнай біяэтыкі і ўкаранення інавацыйных біямедыцынскіх тэхналогій».

У рамках выканання праектаў нашымі партнёрамі сталі:

  • Фонд Міхаэля Зукава (Германія).
  • Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі (Рэспубліка Беларусь).
  • Нарвежскае аб’яднанне аховы прыроды (Нарвегія).
  • Ілінойскі Універсітэт у Чыкага (ЗША).
  • Універсітэт Кардобы (Іспанія).
  • Універсітэт Пармы (Італія).
  • Універсітэт Брэмена (Германія).
  • Магнітагорскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (Расійская Федэрацыя).
  • Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Экапраект Партнёрства».
  • Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (Рэспубліка Беларусь) і інш.

Кожны год рэалізуюцца практыкі ў рамках праграмы міжнародных абменаў для магістраў і аспірантаў. МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ актыўна супрацоўнічае ў сферы акадэмічнай мабільнасці:

  • Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт», «МІФІ» (Расійская Федэрацыя). З 2011 па 2015 г. больш за 150 чалавек з МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ прайшлі падрыхтоўку і навучанне ў НДЯУ МІФІ.
  • Універсітэт Нові Сад (Сербія). Кожны год у рамках студэнцкага абмену прадстаўнікі МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ прымаюць удзел у адукацыйных паездках (5 студэнтаў і 2 выкладчыкі з кожнага боку).
  • Балтыйскі ўніверсітэт (г. Упсала, Швецыя). За 1994—2015 гг. каля 100 студэнтаў і выкладчыкаў МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ супрацоўнічалі ў рамках міжнароднага абмену. У 2014 г. уручаны дыпломы «Балтыйскі ўніверсітэт» 27 студэнтам інстытута.

Кожны год на базе МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ праводзяцца такія міжнародныя канферэнцыі, студэнцкія алімпіяды, круглыя сталы, трэнінгі, як Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сахараўскія чытанні: Экалагічныя праблемы ХХІ стагоддзя» з удзелам спецыялістаў і навукоўцаў з замежных краін, «Міжнародная студэнцкая канферэнцыя», «Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў»,.

На 01.09.2016 г. у МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ дзейнічае 61 дагавор аб супрацоўніцтве. У рамках заключаных дагавораў праводзяцца навуковыя канферэнцыі і даследаванні ў галіне экалогіі і ўзнаўляльных крыніц энергіі, выдаюцца сумесныя навуковыя працы.