Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Навукова-метадычны савет (НМС)

Каардынацыю навукова-метадычнай работы здзяйсняе навукова-метадычны савет МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ. Для арганізацыі навукова-метадычнай работы на факультэтах ствараюцца метадычныя камісіі.

Навукова-метадычная работа накіравана на метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу і праводзіцца ў вучэбных і вучэбна-дапаможных падраздзяленнях інстытута ў адпаведнасці з гадавымі і перспектыўнымі планамі.

Асноўныя задачы, якія стаяць перад НМС:

  • удасканаленне навукова абгрунтаваных форм арганізацыі вучэбнага працэсу;
  • аптымізацыя вучэбных планаў і праграм у дачыненні да спецыяльнасцей і спецыялізацый;
  • стварэнне якасных модульных і сертыфікаваных курсаў дысцыплін;
  • падрыхтоўка падручнікаў, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па вывучаемых дысцыплінах;
  • распрацоўка форм, спосабаў і крытэрыяў кантролю якасці ведаў студэнтаў;
  • вывучэнне, абагульненне і ўкараненне перадавога педагагічнага вопыту і інавацыйных адукацыйных тэхналогій;
  • планаванне і навукова-метадычнае забеспячэнне самастойнай працы студэнтаў.

Навукова-метадычная работа выконваецца ўсімі выкладчыкамі ў адпаведнасці з іх індывідуальнымі планамі.