Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Міжнародны апякунскі савет (МАС) МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ

Дзейнасць МАС накіравана на падтрымку супрацоўніцтва ўніверсітэта ў сферы міжнародных стасункаў: пашырэнні сувязей з універсітэтамі далёкага і блізкага замежжа, удзеле ў міжнародных праектах, акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, магістраў, аспірантаў і выкладчыкаў, у публікацыі навуковых прац супрацоўнікаў МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ ў міжнародных навуковых выданнях, а таксама ва ўмацаванні вучэбна-матэрыяльнай базы МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ і інш.

Састаў Міжнароднага апякунскага савета

Ян Шышко – прафесар, доктар філасофіі, Міністр навакольнага асяроддзя (Рэспубліка Польшча) – старшыня МАС.
В. А. Гайсёнак – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (Рэспубліка Беларусь).
І. У. Дардынская – прафесар, дырэктар Аддзела аховы здароўя маці і дзіцяці Цэнтра сусветнага здароўя «Вялікія азёры», судырэктар праграмы Фагарці Ілінойскага Універсітэта ў Расіі, Беларусі, Украіне і Малдове (ЗША).
Станіслаў Сцяпанаў – прафесар, прафесар Акадэміі МНЭПУ (Міжнародны незалежны эколага-паліталагічны ўніверсітэт), Расійская Федэрацыя
С. М. Сцепаненка – прафесар, рэктар Адэскага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта (Украіна).
Г. Лібератас – прафесар, прафесар Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Афін (Грэцыя).
А. У. Мінянкоў – начальнік аддзела навукова-тэхнічнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязей Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (Рэспубліка Беларусь).
Й. Сабол – прафесар, факультэт біямедыцынскай інжынерыі, Пражскі тэхнічны ўніверсітэт (Чэшская Рэспубліка).
А. П. Дзянісаў – генеральны дырэктар Замежнага прыватнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Кока-кола Бевриджис Белоруссия» (Рэспубліка Беларусь).
 Ю. А. Каровін – доктар, прафесар, загадчык кафедры агульнай і спецыяльнай фізікі ІАТЭ, Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў (Расійская Федэрацыя) – ганаровы член.
Н. В. Ганчарова – кандыдат біялагічных навук, дацэнт, выканаўчы сакратар МАС, загадчык кафедры ЮНЕСКА.