Тэлефон/факс: +375 (17) 398-99-48
Загадчык аддзела міжнародных сувязей – Аляксейчык Алена Валер’еўна.
Перакладчык – Каржукова Дар’я Аляксандраўна.
Спецыяліст – Багданіч-Белікава Таццяна Мікалаеўна.
Спецыяліст – Лобан Кацярына Уладзіміраўна.
Перакладчык– Смярдова Ксенія Андрэеўна.
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава БДУ вядзе актыўную працу па далейшым паглыбленні міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі і інавацыйнай дзейнасці з краінамі блізкага і далёкага замежжа. Да пераліку краін, з якімі найбольш актыўна развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва, можна аднесці Федэратыўную Рэспубліку Германія, Каралеўства Нарвегія, Рэспубліку Арменія, Рэспубліку Турцыя, Рэспубліку Сербія і Расійскую Федэрацыю. Аддзел міжнародных сувязей прымае непасрэдны ўдзел у развіцці міжнароднай дзейнасці інстытута па наступных кірунках:
- рэалізацыя экспарту адукацыйных паслуг МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ;
- залічэнне ў інстытут абітурыентаў, аспірантаў, стажораў з-за мяжы;
- развіццё на дагаворнай аснове супрацоўніцтва з зарубежнымі ўніверсітэтамі, адукацыйнымі і навукова-даследчымі цэнтрамі;
- арганізацыя, удзел і садзейнічанне ў міжнародных навуковых і адукацыйных выставах, канферэнцыях, семінарах, сімпозіумах, праектах і праграмах;
- забеспячэнне высокай акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў інстытута, а таксама нашых калег з замежных партнёрскіх устаноў і арганізацый;
- умацаванне прэстыжу інстытута ў міжнародный адукацыйнай і навуковай супольнасці;
- распрацоўка, абнаўленне і распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў аб інстытуце;
- устанаўленне сувязей з пасольствамі замежных дзяржаў і прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый;
- інфармацыйная і тэхнічная падтрымка структурных падраздзяленняў інстытута ў ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва.