Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі

Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 402
Тэлефон: +375 (17) 398-98-61
E-mail: fpk@iseu.by

Дэкан Пуцік Уладзімір Станіслававіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Спецыяліст І кваліфікацыйнай катэгорыіКаласоўская Святлана Барысаўна.
Спецыялісты: Крэтава Ірына Рыгораўна, Філіповіч Марыя Алегаўна.

У 1998 г. на базе Міжнароднага інстытута па радыеэкалогіі імя  А. Д. Сахарава створаны факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. У 2015 г. адбылося яго аб’яднанне з факультэтам давузаўскай падрыхтоўкі, які функцыяваў у складзе інстытута з 2001 г.

З гэтага ж года факультэт быў перайменаваны ў факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ.

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі праводзіць работу па трох напрамках:

падрыхтоўчыя курсы да цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ); »

Падрыхтоўчыя курсы да ЦТ

Падрыхтоўчыя курсы аказваюць дапамогу ў атрыманні ведаў, неабходных для ўступных іспытаў у форме ЦТ. Пры гэтым на працягу года прапаноўваюцца разнастайныя формы навучання.

Падрыхтоўка ажыццяўляецца па прадметах уступных іспытаў (дзённая і вячэрняя форма навучання):

  • Фізіка.
  • Матэматыка.
  • Хімія.
  • Біялогія.
  • Руская мова.
  • Беларуская мова.
  • Англійская мова.

Выкладанне дысцыплін праводзіцца ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі, складзенымі на аснове праграм для паступлення ў ВНУ. Якасць ведаў на курсах забяспечвае калектыў высокакваліфікаваных выкладчыкаў, у якіх шматгадовы вопыт работы па падрыхтоўцы абітурыентаў да ЦТ.

У праграму навучання ўваходзіць:

  • паўтарэннне тэарэтычнага матэрыялу па прадмеце;
  • рашэнне тыпавых задач і тэставых заданняў;
  • самастойная работа з вучэбным матэрыялам;
  • улік паспяховасці (кантрольныя работы, тэсціраванне).

Віды падрыхтоўчых курсаў:

[spoiler show=»Вячэрнія падрыхтоўчыя курсы»]

Вячэрнія падрыхтоўчыя курсы
Тэрмін навучання – 8 месяцаў (з 19.09.2016 па 13.05. 2017); 
прыём заяў пачынаецца з 20 жніўня і заканчваецца ў залежнасці ад камплектавання груп.
Тэрмін навучання – 6 месяцаў (снежань—май); прыём заяў пачынаецца з 1 лістапада і заканчваецца ў залежнасці ад камплектавання груп.
Тэрмін навучання – 4 месяцы (люты—красавік); прыём заяў пачынаецца з 3 студзеня і заканчваецца ў залежнасці ад камплектавання груп.
Аб’ём вучэбнай нагрузкі па адным прадмеце – 4 акадэмічныя гадзіны ў нядзелю.
Напаўняльнасць груп – да 12 чалавек.
Заняткі праводзяцца па будніх днях з 1730 да 2040Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 23/1 (паезд да станцыі метро «Трактарны завод»).

Курсы выхаднога дня »

Курсы выхаднога дня
Тэрмін навучання – 3 месяцы (з 21.01.2017 па 23.04. 2017); прыём заяў пачынаецца з 15 снежня і заканчваецца ў залежнасці ад камплектавання груп.
Аб’ём вучэбнай нагрузкі па адным прадмеце – 4 акадэмічныя гадзіны ў нядзелю.
Напаўняльнасць груп – да 12 чалавек.

Курсы інтэнсіўнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. »

Курсы інтэнсіўнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання
Тэрмін навучання – 3 нядзелі (з 15.05.2017 па 03.06. 2017); прыём заяў пачынаецца з 1 красавіка і заканчваецца ў залежнасці ад камплектавання груп.
Навучанне на падрыхтоўчых курсах ажыццяўляецца на дагаворнай аснове.

Навучанне на курсах платнае.
Кошт навучання залежыць ад віду курсаў і колькасці выбраных прадметаў.

[/spoiler]

падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян; »

Падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян

Дзённая форма навучання

На падрыхтоўчым аддзяленні для замежных грамадзян ажыццяўляецца комплекснае вывучэнне прадметаў, неабходных для паступлення ў ВНУ: біялогія, хімія, англійская мова, руская мова, фізіка, матэматыка.

Выкладанне праводзіцца на рускай мове, а таксама на англійскай.

Замежныя грамадзяне, якія паступаюць на падрыхтоўчае аддзяленне, падаюць наступныя дакументы:

  • заяву аб прыёме на навучанне;
  • пасведчанне (дакумент) аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх ацэнках (балах);
  • заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па накіраванні ўстановы адукацыі);
  • медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзеныя афіцыйным ораганам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на навучанне;
  • копію пасведчання аб нараджэнні, засведчаную ва ўстаноўленым парадку;
  • 6 фотакартак 3×4 см

Да пералічаных дакументаў, зробленых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на беларускую ці рускую мову, засведчаны натарыяльна.

Неабходнай ўмовай залічэння замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян з’яўляецца наяўнасць у іх дакумента, які сведчыць аб асобе, адпаведнай візы і дагавора, абавязковага медыцынскага страхавання, аформленых у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Прыём заяў з 20 жніўня.

Пасля заканчэння навучання выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.

Слухачам падрыхтоўчага аддзялення прадстаўляюцца месцы ў інтэрнаце.

Тэлефон для справак: 398-98-61, 398-99-48 

       павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў.