Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Кафедра сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця (СГНіЎР)

Адрас: вул. Даўгабродская, 23, каб. 421 (г. Мінск, 220007)
Тэлефон: +375 (17) 398-99-43
E-mail: kfse@tut.by

Кафедра створана ў жніўні 1992 г. Яна забяспечвае выкладанне дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага блока, а таксама шэраг спецыяльных прадметаў студэнтам І—V курсаў усіх спецыяльнасцей факультэтаў маніторынгу навакольнага асяроддзя і экалагічнай медыцыны дзённай і завочнай формы навучання, магістрам і саіскальнікам. Мэта курсаў, якія выкладаюцца на кафедры, – фарміраванне светапогляду і маральных якасцей асобы, культуры мыслення і паводзін, неабходных для работы ў сучасных умовах. Асноўныя дысцыпліны, якія фарміруюць экалагічную свядомасць студэнтаў: «Экалагічнае права», «Сучасная прыкладная экалагічная этыка», «Біямедыцынская этыка», «Экалагічная сацыялогія».

Прафесарска-выкладчыцкі састаў: на кафедры працуюць 10 выкладчыкаў, якія маюць вышэйшую кваліфікацыю спецыялістаў у галіне дысцыплін, што адпавядаюць профілю кафедры.

Асноўныя напрамкі навукова-даследчай дзейнасці:

  • Экалагічная адукацыя ХХІ стагоддзя: сацыяльна-гуманітарны аспект.
  • Біяэтычныя падставы медыка-біялагічных і генетычных даследаванняў.

Вучэбна-навуковая і вучэбна-метадычная работа »

Вучэбна-метадычная работа ўключае распрацоўку ВМК па дысцыплінах кафедры, падрыхтоўку да выдання вучэбна-метадычных дапаможнікаў, фарміраванне электроннай бібліятэкі. Прафесарска-выкладчыцкі састаў выкарыстоўвае інавацыйныя метады, накіраваныя на актвізацыю пазнавальнай дзейнасці студэнтаў.

Навуковая дзейнасць кафедры накіравана на распрацоўку сацыяльна-гуманітарных пытанняў экалагічнай адукацыі філасофскіх, сацыякультурных, этычных, прававых і эканамічных асноў прыродакарыстання. Вынікам навукова-даследчай працы кафедры з’яўляюцца публікацыі навуковых артыкулаў. Супрацоўнікі прымаюць актыўны ўдзел у міжнародных канферэнцыях, форумах і семінарах розных ўзроўняў.

Асноўная форма працы са студэнтамі – індывідуальная работа з мэтай падрыхтоўкі выступленняў для навуковых канферэнцый, напісанне тэзісаў, дакладаў, навуковых і творчых работ на конкурсы розных узроўняў. Да штогадовай Міжнароднай канферэнцыі «Сахараўскія чытанні: экалагічныя праблемы ХХ стагоддзя» кафедра рыхтуе да выдання зборнік творчых работ студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта «Паэтычная Сахарызацыя».

Пры кафедры функцыянуе Цэнтр інфармацыйнага забеспячэння ідэалагічнай работы. Мэта – удасканаленне ідэалагічнай і выхаваўчай работы, інфармаванне супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта аб значных падзеях, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.

Дысцыпліны »

 Кафедра забяспечвае выкладанне наступных дысцыплін:

  • Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.
  • Асновы права.
  • Асновы псіхалогіі і педагогікі.
  • Асновы псіхалогіі і этыкі міжасобасных зносін.
  • Біямедыцынская этыка.
  • Вялікая Айчыная вайна ў кантэксце Другой сусветнай вайны.
  • Гісторыя Беларусі (у кантэксце еўрапейскіх цывілізацый).
  • Гісторыя сусветнай культуры і рэлігіязнаўства.
  • Гісторыя.
  • Карупцыя і яе грамадская небяспека.
  • Культуралогія.
  • Логіка і метадалогія навукі.
  • Паліталогія.
  • Педагогіка і псіхалогія вышэйшай школы.
  • Сацыялогія.
  • Сацыяльная экалогія.
  • Сучасная прыкладная экалагічная этыка.
  • Філасофія і метадалогія навукі.
  • Філасофія.
  • Экалагічнае права.
  • Экалагічная сацыялогія.
  • Эканоміка прадпрыемства.
  • Эканоміка. Эканамічная тэорыя.

Прафесарска-выкладчыцкі састаў

Прозвішча, імя, імя па бацьку Пасада, вучоная ступень, вучонае званне
Плавінскі Мікалай Аляксандравіч Загадчык кафедры, кандыдат гістарычных навук
Лепская Нэлі Дзмітрыеўна Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт
Сівагракаў Алег Уладзіміравіч Кандыдат эканамічных навук
Мішук Сяргей Сяргеевіч Кандыдат філасофскіх навук
Кузіна Людміла Валянцінаўна Старшы выкладчык
Караткевіч Ганна Вячаславаўна Старшы выкладчык
Лучына Вікторыя Мікалаеўна Старшы выкладчык
Алеўская Ірына Захараўна Старшы выкладчык
Вішнеўская Юлія Андрэеўна Старшы выкладчык
Кліменка валерый Адамавіч Прафесар, доктар сацыялагічных навук, кандыдат эканамічных навук
Сакольчык Валерыя Мікалаеўна Кандыдат філасофскіх навук
Іназемцава Юлія Уладзіміраўна Выкладчык