Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Кафедра экалагічных інфармацыйных сістэм (ЭІС)

Адрас: вул. Даўгабродская, 23, каб. 313
Тэлефон: +375 (17) 398-89-17
E-mail: CEIS@iseu.by

Загадчык кафедры Іванюковіч Уладзімір Аляксандравіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

Кафедра экалагічных інфармацыйных сістэм створана 5 кастрычніка 1995 г. (загад №-13-О). Да 2001 г. кафедру ўзначальваў кандыдат тэхнічных навук Мураўскі Уладзімір Аляксандравіч. Першы выпуск студэнтаў спецыялізацыі «Экалагічныя інфармацыйныя сістэмы» адбыўся ў 2002 г. Да 2009 г. на кафедры былі падрыхтаваны і паспяхова абаранілі дыпломныя работы 92 студэнты спецыяльнасцей «Радыеэкалогія» і «Экалагічны маніторынг, менеджмент і аўдыт».

Навучанне па гэтай спецыяльнасці было пачата ў 2005 г. (на завочнай форме навучання – з 2006 г.). За 2010—2015 гг. дыпломы інжынераў атрымалі 307 выпускнікоў кафедры.

Прафесарска-выкладчыцкі састаў: на кафедры працуюць 8 кандыдатаў навук, 6 з іх з вучоным званнем – дацэнт.

На кафедры вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях:

  • 1-40 01 05 «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» (па кірунках).
  1. 1-40 05-1-06 (да 2013 г. 1-40 01-02-06) «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у экалогіі)».
  2. 1-40 05-1-07 (да 2013 г. 1-40 01-02-07) «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у ахове здароўя)».
  • 1-33 01 05«Медыцынская экалогія».
  • 1-80 02 01 «Медыка-біялагічная справа».
  • 1-33 01 07 «Прыродаахоўная дзейнасць» (па кірунках).
  • 1-100 01 01 «Ядзерная і радыяцыйная бяспека».
  • 1-31 04 05 «Медыцынская фізіка».

На кафедры вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) – навучанне магістраў па дысцыплінах «Асновы інфармацыйных тэхналогій» і «Базы даных». Шматлікія выпускнікі атрымалі акадэмічную ступень магістра тэхнічных навук. Два аспіранты абаранілі дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук. Інавацыйная пляцоўка кафедры адкрыта ў 2015 г. на базе Парка высокіх тэхналогій.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці:

  • Апрацоўка масіваў даных.
  • Метады аналізу даных.
  • Матэматычнае мадэляванне і прагназаванне экалагічных працэсаў.
  • Аналіз і апрацоўка медыка-біялагічных даных.

Партнёры
Філіял кафедры адкрыты ў 2004 г. у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Загадчык філіяла – Красько Вольга Уладзіміраўна, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі біяінфарматыкі.

Прафесарска-выкладчыцкі састаў

Прозвішча, імя, імя па бацьку,
пасада, вучоная ступень, вучонае званне
Выкладаемыя дысцыпліны
Іванюковіч Уладзімір Аляксандравіч
загадчык кафедры,
кандыдат фізіка-матэхматычных навук, дацэнт
Асновы дыскрэтнай матэматыкі
База даных
Карпей Анатоль Леанідавіч
дацэнт,
кандыдат фізіка-матэхматычных навук, дацэнт
Асновы алгарытмізацыі і праграмавання
Апаратныя сродкі інфармацыйных тэхналогій
Смірнова Таццяна Васільеўна
дацэнт,
кандыдат фізіка-матэхматычных навук, дацэнт
Праграмаванне на мове Сі
Даследаванне аперацый
Асновы інфармацыйных тэхналогій
Баркоўскі Мікалай Барысавіч
дацэнт, кандыдат фізіка-матэхматычных навук
Матэматычныя метады прагназавання
Інтэлектуальныя інфармацыйныя сістэмы
Інфармацыйныя тэхналогіі
Матэматычныя метады у экалогіі
Жураўкоў Уладзіслаў Уладзіміравіч
дацэнт (унутраны сумяшчальнік),
кандыдат біялагічных навук
Статыстычныя метады апрацоўкі даных
Красько Вольга Уладзіміраўна
дацэнт (знешні сумяшчальнік),
кандыдат тэхнічных навук
Аналіз медыка-біялагічных даных
Куканкоў Георгій Пятровіч
старшы выкладчык
Геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы
Аналіз прасторава-размеркавальных даных
Аб’ектна-арыентаванае праграмаванне
Рэдзіна Аляксандра Сяргееўна
выкладчык
Інфармацыйныя тэхналогіі
Асновы алгарытмізацыі і праграмавання
Нікалаенка Кацярына Анатольеўна
выкладчык
Геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы
Інфармацыйныя тэхналогіі
Асновы абароны інфармацыі
Ладзес Галіна Уладзіміраўна
старшы выкладчык
Аперацыйныя сістэмы
Праектаванне інфармацыйных сістэм
Сістэмны аналіз
Асновы бізнесу і права ў інфармацыйных тэхналогіях
Антановіч Аксана Аляксандраўна
выкладчык
Інфармацыйныя тэхналогіі
Танканогаў Барыс Аляксандравіч
дацэнт (унутраны сумяшчальнік),
кандыдат тэхнічных навук
Праграмаванне Web-дадаткаў
Ляфанава Ірына Уладзіміраўна
выкладчык
Праграмаванне сеткавых дадаткаў
Камп’ютарныя сеткі
Кот Алена Уладзіміраўна
выкладчык (унутраны сумяшчальнік)
Інфармацыйныя тэхналогіі
Крэсава Алена Уладзіміраўна
выкладчык (унутраны сумяшчальнік)
Аналіз медыка-біялагічных даных
Камп’ютарныя тэхналогіі рашэння прыкладных задач
Гарбачоў Мікалай Мікалаевіч
старшы выкладчык (знешні сумяшчальнік)
Асновы стварэння спецыялізаваных медыцынскіх рэестраў
Медыцынскія інфармацыйныя сістэмы
Медыцынскія класіфікатары
Мяльноў Сяргей Барысавіч
доктар біялагічных навук, прафесар