Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Факультэт маніторынгу навакольнага асяроддзя

Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 318
Тэлефон: +375 (17) 299-51-35

Дэкан – Жураўкоў Уладзіслаў Уладзіміравіч, кандыдат біялагічных навук, дацэнт.
Намеснік дэкана па навуковай рабоце і прафарыентацыі – Копіця Уладзімір Мікалаевіч, кандыдат біялагічных навук, дацэнт.
Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоцеЛучына Вікторыя Мікалаеўна.
Спецыялісты: Баранава Анжэліка Станіславаўна, 
Федаровіч Вікторыя Уладзіміраўна, Усціменка Алена Генрыхаўна.

Кафедры факультэта:

Спецыяльнасці:

  • 1-100 01 01 «Ядзерная і радыяцыйная бяспека», кваліфікацыя «Інжынер»;
  • 1-33 01 07 «Прыродаахоўная дзейнасць» па напрамках: «Экалагічны менеджмент і экспертыза», «Экалагічны маніторынг», кваліфікацыя «Эколаг. Інжынер па ахове навакольнага асяроддзя»;
  • 1-43 01 06 «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент», кваліфікацыя «Інжынер-энергаменеджар»;
  • 1-31 04 05 «Медыцынская фізіка», кваліфікацыя «Медыцынскі фізік»;
  • 1-40 05 01-07 «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у ахове здароўя)», кваліфікацыя «Інжынер-праграміст»;
  • 1-40 05 01-07 «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у экалогіі)», кваліфікацыя «Інжынер-праграміст-эколаг».

Экскурс у гісторыю »

Факультэт маніторынгу навакольнага асяроддзя (МНА) першапачаткова ствараўся як дэпартамент радыебіялогіі, радыяцыйнай і ядзернай медыцыны. Вялікі ўклад у яго станаўленне і развіццё ўнёс першы рэктар МДЭІ імя А. Д. Сахарава, прафесар А. М. Люцко, які заснаваў падраздзяленне і з 1991 па 1997 г. аказваў яму ўсебаковую падтрымку. Асаблівае месца варта адвесці трэцяму рэктару МДЭУ імя А. Д. Сахарава, прафесару С. П. Кундасу, пры якім факультэт атрымаў сучасны набор спецыяльнасцей. МНА рыхтуе студэнтаў па групе інжынерных спецыяльнасцей, звязаных з забеспячэннем рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, экалагічнай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя. Студэнтаў вучаць метадам маніторынгу навакольнага асяроддзя, радыяцыйнага маніторынгу, ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе; аналізу атрыманых даных для прыняцця рашэння пры кіраванні навакольным асяроддзем, рабоце з прававой і нарматыўнай дакументацыяй; асновам ядзернай і радыяцыйнай бяспекі на АЭС пры ўздзеянні іанізуючых выпраменьванняў на персанал і насельніцтва; асновам медыцынскай фізікі і выкарыстанню радыяцыйных тэхналогій у медыцыне, правядзенню сістэмнага энерганалізу (энергааўдыту) прадпрыемстваў, тэхналагічных працэсаў і прылад, ацэнкі іх функцыянальна-эканамічнай і энергетычнай эфектыўнасці; разліку энергаэфектыўнасці праектных рашэнняў, ацэнкі іх экалагічнай бяспекі.

Студэнты факультэта атрымліваюць добрую практычную падрыхтоўку не толькі ў лабараторыях універсітэта, якія аснашчаны сучасным абсталяваннем, але і на базе прадпрыемстваў прамысловага і энергетычнага сектараў, падраздзяленняў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, навукова-даследчых цэнтраў, Гідраметцэнтра, праектных арганізацый, Парка высокіх тэхналогій, медыцынскіх ўстаноў.

Навукова-даследчыя і вучэбныя лабараторыі (16) »

  • лабараторыя механікі,
  • лабараторыя тэрмадынамікі і малекулярнай фізікі,
  • лабараторыя оптыкі, квантавай фізікі,
  • лабараторыя электрычнасці і магнетызму,
  • лабараторыя ядзернай спектраметрыі,
  • лабараторыя радыехіміі,
  • лабараторыя дазіметрыі,
  • лабараторыя ядзернай фізікі,
  • лабараторыя механікі суцэльнага асяроддзя,
  • лабараторыя інструментальных метадаў аналізу,
  • лабараторыя дыстанцыйных метадаў зандзіравання,
  • лабараторыя электронікі і экалагічнай інфарматыкі,
  • лабараторыя па ўліку, кантролі і рэгуляванні энергарэсурсаў,
  • лабараторыя цеплатэхнікі,
  • лабараторыя ўзнаўляльных крыніц энергіі,
  • лабараторыя біягазавай (гідра-, ветра-, сонечнай) энергетыкі.

Прафесарска-выкладчыцкі састаў
На факультэце працуюць 83 штатныя выкладчыкі (з іх 3 доктары, 20 кандыдатаў навук) і 35 знешніх сумяшчальнікаў (з іх 1 доктар, 11 кандыдатаў навук).

Колькасць студэнтаў, якія навучаюцца на факультэце
І курс – 95 (дзённае)
ІІ курс – 83 (дзённае), 14 (завочнае)
ІІІ курс – 84 (дзённае), 26 (завочнае)
ІV курс – 89 (дзённае), 51 (завочнае)
V курс – 75 (дзённае), 43 (завочнае)
VІ курс – 25 (дзённае), 44 (завочнае)
Магістранты: 1 – дзённае навучанне, 9 (І курс) і 4 (ІІ курс) – завочнае навучанне.

Міжнароднае супрацоўніцтва факультэта на сучасным этапе »

Выконваюцца міжнародныя праекты TEMPUSHS (2012–2015 гг.) і TEMPUSEcoBru (2013–2015 гг.), накіраваныя на распрацоўку вучэбных праграм для падрыхтоўкі спецыялістаў другой ступені вышэйшай адукацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў у галіне экалагічнай бяспекі.

Факультэт маніторынгу навакольнага асяроддзя супрацоўнічае з такімі замежнымі навучальнымі ўстановамі, як:

  • Універсітэт Нові Сад (Сербія).
  • Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова адукацыі вышэйшай прафесіянальнай адукацыі «Іркуцкі дзяржаўны інстытут» (Расійская Федэрацыя).
  • Расійскі дзяржаўны гідраметэаралагічны ўніверсітэт, г. Санкт-Пецярбург.
  • Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў, г. Дубна (Расійская Федэрацыя).
  • Яраслаўская сельскагаспадарчая акадэмія (Расійская Федэрацыя).
  • Вышэйшая тэхнічная школа (Оснабрюк).
  • Фонд аховы навакольнага асяроддзя імя Зухава, Грайсвальд (Германія).

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў »

  • «Распрацоўка радыехімічных методык хуткага вызначэння стронцыю-90 у прадуктах харчавання і радыенуклідаў мяркуемага вострава ўстойлівасці перыядычнай сістэмы вакол 114 элемента» (сумесна з бюро Langrock), Германія.
  • «Хімічныя тэхналогіі і матэрыялы, прыродна-рэсурсны патэнцыял» падпраграмы «Прыродна-рэсурсны патэнцыял», раздзел «Радыяцыя, экалогія і тэхнасфера».
  • Міжнародны беларуска-ўкраінскі праект «Біябяспека
    і праблемы ўзаемнай адаптацыі прыродных і штучных нанаструктур у біямедыцыне і генетыцы: прыродазнаўчанавуковы і біяэтычны аспекты» (2013–2015 гг.), які выконваецца па дамове паміж БРФФІ і МДЭУ імя А. Д. Сахарава № Б13К-061 ад 16 красавіка 2013 г. (каардынатар – дацэнт Т. В. Мішаткіна). Мэта праекта – ажыццявіць прыродазнаўчанавуковы і біяэтычны аналіз магчымасцей і перспектыў узаемнай адаптацыі прыродных і штучных нанаструктур у біямедыцыне і генетыцы ў кантэксце забеспячэння біябяспекі чалавека і прыроды. У адпаведнасці з дагаворам у 2014 г. выкананы 4–8 этапы праекта. Абмеркаваная гадавая справаздача прадстаўлена і зацверджана БРФФІ ў сакавіку 2014 г.

Навуковыя даследаванні факультэта развіваюцца на наступных напрамках:

  • распрацоўка асноў і стварэнне прататыпу аўтаматызаванай сістэмы элементамі штучнага інтэлекту для генерацыі магчымых структур стэрэаізамераў комплексных злучэнняў пераходных металаў;
  • тэхнічныя аспекты экалагічнай адукацыі ў галіне ўзнаўляльнай энергетыкі.