Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Кафедра замежных моў

Адрас: вул. Іркуцкая, 65а, каб. 7
Тэлефон: +375 (17) 246-29-04
E-mail: kfl@iseu.by

Загадчык кафедрыДаўгулевіч Наталля Мікалаеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Кафедра замежных моў сфарміравана ў 2006 г. у выніку аб’яднання кафедры англійскай мовы, а таксама кафедры нямецкай і французскай моў. На кафедры забяспечваецца выкладанне дысцыпліны «Замежная мова» (англійская і іншыя замежныя мовы: іспанская, нямецкая і французская), дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» і «Лацінская мова». Выкладанне вядзецца ў адпаведнасці са стандартам па вышэйшай адукацыі, тыпавымі праграмамі, вучэбнымі планамі факультэтаў, вучэбнымі планамі па названых дысцыплінах.

Прафесарска-выкладчыцкі састаў: на кафедры працуюць 3 кандыдаты навук на пасадзе дацэнта,
8 старшых выкладчыкаў, 10 выкладчыкаў.

Прыярытэтныя кірункі ўдасканалення вучэбнага працэсу:

  • Распрацоўка новых рабочых праграм лекцый, вучэбна-метадычных дапаможнікаў і метадычных рэкамендацый для правядзення практычных заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўных агульнаадукацыйных стандартаў, тыпавых вучэбных праграм.
  • Стварэнне вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
  • Удасканаленне вучэбных праграм, унясенне ў іх змяненняў і дапаўненняў, абумоўленых сучаснымі патрабаваннямі.
  • Укараненне інавацыйных форм і метадаў навучання.

Выкладчыкі кафедры забяспечваюць узаемадзеянне аўдыторнай і самастойнай работы студэнтаў, укараняюць у практыку актыўныя формы і метады навучання. Надаецца ўвага выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце. Выкладчыкі кафедры з’яўляюцца куратарамі вучэбных груп. Дапаможнікі і метадычныя распрацоўкі дазваляюць інтэнсіфікаваць вучэбны працэс, што забяспечвае якасную падрыхтоўку студэнтаў.

Выкладчыкі прымаюць актыўны ўдзел у канферэнцыях рознага ўзроўню. Традыцыйнымі сталі мерапрыемствы, якія праводзяцца кафедрай:

  • Алімпіяда па англійскай мове.
  • Конкурс творчых работ па беларускай мове «Скарбы роднай мовы».
  • Абарона студэнцкіх моўных праектаў па тэмах навуковых схільнасцей.
  • Аказанне дапамогі студэнтам, якія прымаюць удзел у студэнцкай канферэнцыі на англійскай мове «Актуальныя экалагічныя праблемы сучаснасці» і штогадовай міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сахараўскія чытанні».

Прафесарска-выкладчыцкі састаў

Прозвішча, імя, імя па бацьку Пасада, вучоная ступень, вучонае званне
Даўгулевіч Наталля Мікалаеўна Загадчык кафедры, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Кавалёва Таццяна Рыгораўна Дацэнт кафедры, кандыдат філалагічных навук
Кузікевіч Галіна Паўлаўна Дацэнт кафедры, кандыдат філалагічных навук
Урупіна Ірына Васільеўна Старшы выкладчык
Бяляева Таццяна Валерыеўна Старшы выкладчык
Кістрына Ларыса Анатольеўна Старшы выкладчык
Нікіціна Людміла Мікалаеўна Старшы выкладчык
Калінка Наталля Георгіеўна Старшы выкладчык
Грыцай Наталля Анатольеўна Старшы выкладчык
Лаўданская Наталля Міхайлаўна Старшы выкладчык
Дзенісюк Вольга Уладзіміраўна Выкладчык кафедры, бакалаўр гуманітарных навук
Качан Інна Міхайлаўна Выкладчык
Верамеенка Ганна Віктараўна Выкладчык
Місцюкевіч Яніна Іванаўна Выкладчык
Бейня Марыя Уладзіміраўна Выкладчык
Жэгала Таццяна Іванаўна Выкладчык
Прашко Таццяна Алексееўна Выкладчык
Субота Кацярына Ігараўна Выкладчык
Таццяк Галіна Віктараўна Выкладчык
Цюрдзеева Настасся Ігараўна Выкладчык
Сурынт Таццяна Аляксандраўна Выкладчык