Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Кафедра радыяцыйнай гігіены і эпідэміялогіі  

Адрас: г. Мінск, вул. Іркуцкая, 65а
Тэлефон: +375 (17) 246-36-83
E-mail: repid@iseu.by

Загадчык кафедрыСыса Аляксей Рыгоравіч, кандыдат хімічных навук.

У верасні 1999 г. навукова-даследчая лабараторыя эпідэміялогіі (кіраўнік Г. А. Дудзінская) была рэарганізавана ў кафедру радыяцыйнай гігіены і эпідэміялогіі (загад № 106-0 ад 30.08.1999 г.). З моманту свайго стварэння кафедра займаецца пытаннямі аналізу,  выяўлення сувязі і залежнасці грамадскага здароўя, яго парушэнняў ад фактараў навакольнага прыроднага, сацыяльнага і тэхнагеннага асяроддзя.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці:

  • Эколага-эпідэміялагічныя аспекты паталагічных станаў і грамадскага здароўя.
  • Аналіз і распрацоўка рэкамендацый па прымяненні метадаў біястатыстыкі ў эколага-эпідэміялагічных даследаваннях.
  • Ацэнка дынамікі дэмаграфічных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь.
  • Вызначэнне асноўных эпідэміялагічных заканамернасцей захворванняў насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
  • Абгрунтаванне прыярытэтных напрамкаў развіцця прафілактычных праграм у галіне паляпшэння грамадскага здароўя.
  • Распрацоўка і ўкараненне ў вучэбны працэс новых інфармацыйна-адукацыйных тэхналогій, падрыхтоўка вучэбна-метадычных комплексаў па спецыяльных дысцыплінах і дысцыплінах спецыялізацыі «Эпідэміялогія».
  • Удасканаленне арганізацыі і форм кантролю самастойнай працы студэнтаў.

Дысцыпліны »

  • Клінічная эпідэміялогія і асновы радыяцыйнай гігіены.
  • Біяметрыя.
  • Гігіена навакольнага асяроддзя.
  • Медыцынская інфарматыка.
  • Метады апрацоўкі інфармацыі.
  • Механізмы ўздзеяння неспрыяльнх экалагічных фактараў на жывыя сістэмы рознага ўзроўню арганізацыі.
  • Грамадскае здароўе.
  • Грамадскае здароўе і ахова здароўя.
  • Асновы эпідэміялагічнага аналізу.
  • Радыяцыйная гігіена.
  • Сацыяльная гігіена і асновы статыстычных даследаванняў у ахове здароўя.
  • Сацыяльна-гігіенічны маніторынг і ацэнка тэхнагеннай рызыкі.
  • Статыстычныя пакеты прыкладных праграм.
  • Статыстычныя метады ў медыцыне.
  • Прыватная эпідэміялогія.
  • Экалагічная эпідэміялогія і мадэляванне экалагічных працэсаў.
  • Эпідэміялогія і гігіена. Агульная і экалагічная эпідэміялогія.
  • Эпідэміялогія і гігіена. Агульная эпідэміялогія.
  • Эпідэміялогія і гігіена. Прафпаталогія, гігіена і ахова працы.

Партнёры

  • Кафедра «Экалогія» БНТУ.
  • РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека.
  • Філіял «БАРБІЦ» па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС РНД УП «Інстытут радыялогіі».