Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Кафедра імуналогіі і экалагічнай эпідэміялогіі

Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 215
Тэлефон: +375 (17) 398-96-88

Загадчык кафедрыЗафранская Марына Міхайлаўна, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.

Кафедра імуналогіі створана 26 жніўня 1997 г. (загад №37-О ад 26.08.1997 г.) і з’яўляецца адзінай ў Рэспубліцы Беларусь, якая ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў медыка-біялагічнага профілю на фундаментальных, клініка-лабараторных і навукова-даследчых праблемах імуналогіі. З 2017 г. аб’яднана з кафедрай радыяцыйнай гігіены і эпідэміялогіі ў кафедру імуналогіі і экалагічнай эпідэміялогіі

На кафедры вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях:

  • «Медыцынская экалогія», спецыялізацыя – «Імуналогія» (дзённая і завочная форма навучання).
  • «Медыка-біялагічная справа», спецыялізацыя – «Імуналогія».

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці:

  • Вывучэнне ўздзеяння экалагічных фактараў на функцыянаванне біясістэм (імуннай сістэмы чалавека і жывёл, імунакампетэнтных клетак, мікраарганізмаў).

Ён уключае:

  • вывучэнне механізмаў фарміравання імунадэфіцытаў пад уздзеяннем разнастайных экалагічных фактараў;
  • распрацоўку метадаў ацэнкі імунатропнага ўздзеяння лекавых прэпаратаў, у прыватнасці, вывучэння ўплыву антыаксідантных і полісахарыдных прэпаратаў на функцыянальную актыўнасць імунакампетэнтных клетак;
  • вывучэнне імунапатагенетычных механізмаў развіцця аўтаімунных захворванняў;
  • вывучэнне змяненняў у функцыянаванні імуннай сістэмы пры мезангіапраліфератыўным гламеруланефрыце;
  • распрацоўку, аптымізацыю і асваенне новых метадаў даследавання, якія могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні ўздзеяння экалагічных фактараў на функцыянаванне біясістэм;
  • распрацоўку навуковых асноў і практычных метадаў выкарыстання мікраарганізмаў для вырашэння праблем аховы навакольнага асяроддзя.

Асноўныя навуковыя дасягненні:

  • Па рэзультатах вывучэння імунных аспектаў патагенезу распрацаваны і ўкаранёны ў клінічную практыку новыя метады прафілактыкі абвастрэння і лячэння дзяцей з сістэмнымі захворваннямі злучальнай тканкі.
  • Распрацавана і ўкаранёна новая метадалогія імуналагічнага абследавання насельніцтва з забруджаных радыенуклідамі раёнаў пражывання.
  • Распрацавана новая канцэпцыя механізма фарміравання імунапаталогіі пры хранічным уздзеянні малых доз іанізуючага выпраменьвання.
  • Распрацаваны новыя метады дыягностыкі алергіі і атэрасклерозу, заснаваныя на выкарыстанні дасягненняў сучаснай імуналагічнай навукі.
  • Вызначана патагенетычная значнасць γδΤ-мімфацытаў у фарміраванні аўтаімуннай паталогіі.
  • Прапанаваны метадалагічны падыход да ацэнкі імунамадэлюючага ўздзеяння мезенхімальных ствалавых клетак in vivo і in vitro.
  • Распрацавана сістэма ацэнкі функцыянальных уласцівасцей клетак крыві, падвяргаемых уздзеяню хімічных і біялагічных агентаў, на тэрмааптычных параметрах.
  • Распрацаваны новы метад вызначэння антыаксідантнай/прааксідантнай актыўнасці ў вадкасцях біялагічнага паходжання.
  • Устаноўлена, што экстракты міцэлія дрэваразбуральнага грыба Laetiporussulphureus валодаюць супрацьвіруснай уласцівасцю.
  • Эколага-эпідэміялагічныя аспекты паталагічных станаў і грамадскага здароўя.
  • Аналіз і распрацоўка рэкамендацый па прымяненні метадаў біястатыстыкі ў эколага-эпідэміялагічных даследаваннях.
  • Ацэнка дынамікі дэмаграфічных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь.
  • Вызначэнне асноўных эпідэміялагічных заканамернасцей захворванняў насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
  • Абгрунтаванне прыярытэтных напрамкаў развіцця прафілактычных праграм у галіне паляпшэння грамадскага здароўя.
  • Распрацоўка і ўкараненне ў вучэбны працэс новых інфармацыйна-адукацыйных тэхналогій, падрыхтоўка вучэбна-метадычных комплексаў па спецыяльных дысцыплінах і дысцыплінах спецыялізацыі «Эпідэміялогія».
  • Удасканаленне арганізацыі і форм кантролю самастойнай працы студэнтаў.

Дысцыпліны »

Факультэт экалагічнай медыцыны

Спецыяльнасць «Медыка-біялагічная справа»

II курс

  • Агульная і медыцынская мікрабіялогія з асновамі вірусалогіі.

III курс

  • Агульная і медыцынская мікрабіялогія з асновамі вірусалогіі.
  • Імуналогія.
  • Гематалогія.

IV курс

  • Сучасныя метады мікраскапіі ў імуналогіі.

V курс

  • Інфекцыйная імуналогія.
  • Імунадыягностыка. Клінічная імуналогія.
  • Малекулярная і клетачная імуналогія.
  • Аўтаімунная паталогія.
  • Анкаімуналогія.
  • Эксперыментальныя і статыстычныя метады ў імуналогіі.

Спецыяльнасць «Медыцынская экалогія»

II курс

  • Агульная і экалагічная мікрабіялогія з асновамі вірусалогіі.

III курс

  • Агульная і экалагічная мікрабіялогія з асновамі вірусалогіі.
  • Імуналогія і імунапаталогія.
  • Асновы медыцынскіх ведаў.
  • Мікраскапічныя метады ў імуналогіі.
  • Імунітэт пры інфекцыях.
  • Эксперыментальная імуналогія.

IV курс

  • Імунабіятэхналогіі.
  • Інфекцыйная імуналогія.
  • Экалагічная імуналогія.
  • Аналіз даных у імуналогіі.

V курс

  • Метады імуналагічных даследаванняў.
  • Механізмы імунаагрэсіі.
  • Імунітэт пры інфекцыях.
  • Малекулярная імуналогія.

Партнёры

  • НДЛ БелМАПА.
  • Навукова-даледчая частка МДМУ.
  • РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
  • Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі.
  • РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Прафесарска-выкладчыцкі састаў

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада, вучоная ступень, вучонае званне

Зафранская Марына Міхайлаўна Загадчык кафедры, доктар медыцынскіх навук, дацэнт
Патапнёў Міхаіл Пятровіч Прафесар кафедры, доктар медыцынскіх навук, прафесар
Раманоўская Таццяна Рэнольдаўна Дацэнт кафедры, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт
Тарасава Алена Яфімаўна Дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук
Ніжагародава Дар’я Барысаўна Дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук
Іконнікава Наталля Валер’еўна Дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук
Грыцкевіч Яўген Расціслававіч Дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук
Юркевіч Марыя Юр’еўна Дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук
Мельнікава Яніна Ігараўна Старшы выкладчык
Кандратовіч Таццяна Віктараўна Выкладчык
Калугіна Таццяна Сяргееўна Выкладчык-стажор