Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Кафедра экалагічнай і малекулярнай генетыкі  

Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 406
Тэлефон: +375 (17) 299-00-91

Загадчык кафедрыКоктыш Ірына Уладзіміраўна, кандыдат біялагічных навук.

Кафедра створана 1 кастрычніка 2006 г. (загад №148-0). Штат кафедры сфарміраваны з высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія маюць вучоныя ступені і званні, а таксама з маладых спецыялістаў, што закончылі вну і аспірантуру.

На кафедры ажыццяўляецца штогадовае планаванне вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, ідэалагічнай, інфармацыйна-прапагандысцкай і выхаваўчай работы. За кафедрай экалагічнай і малекулярнай генетыкі замацавана 45 дысцыплін, з іх 13 дысцыплін спецыялізацыі.

На кафедры вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях:

  • 1-80 02 01 «Медыка-біялагічная справа»
  • 1-33 01 05 «Медыцынская экалогія»
  • 1-33 01 01 «Біяэкалогія»
  • 1-100 01 00 «Ядзерная і радыяцыйная бяспека»

Пры кафедры працуе студэнцкі гурток. У навукова-даследчай рабоце на працягу года прымаюць удзел студэнты IV–V курсаў, магістранты, аспіранты, якія спецыялізуюцца на кафедры факультэта ЭМ. Навуковы кіраўнік – доктар біялагічных навук, прафесар С. Б. Мяльноў.

Асноўныя напрамкі навукова-даследчай дзейнасці:

  • Выяўленне ключавых полімарфізмаў генаў сямейства цытахрому Р450, якія прыводзяць да развіцця анкалагічных захворванняў (на прыкладзе раку малочнай залозы ў жанчын Рэспублікі Беларусь).
  • Ацэнка ролі неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя пры ўзнікненні прагрэсіруемых анкалагічных захворванняў (рак малочнай залозы), устанаўлення клетачнага механізма рэалізацыі паталагічных працэссаў.
  • Ацэнка ўплыву электрамагнітных выпраменьваняў разнастайнага дыяпазону на малекулярным, арганізменным і папуляцыйным узроўнях.
  • Вызначэнне ролі монааксігенезу ў акісляльным стрэсе і множнай лекавай рэзістэнтнасці пухлінных клетак.
  • Біябяспека і праблемы ўзаемнай адаптацыі прыродных і штучных нанаструктур у біямедыцыне і генетыцы.
  • Прыродазнаўчанавуковы і біяэтычны аспекты.
  • Цытагенетычныя эфекты ўздзеяння іанізуючых электрамагнітных выпраменьванняў на геном чалавека ў аддалены перыяд пасля ўздзеяння.
  • Распаўсюджанасць мутацый па ключавых генах сістэмы рэпарацыі ў жанчын Рэспублікі Беларусь.