Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Факультэт экалагічнай медыцыны

Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 414
Тэлефон: +375 (17) 398-93-59

ДэканБучанкоў Ігар Эдуардавіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.
Намеснік дэкана Грыцкевіч Яўген Расціслававіч, кандыдат біялагачных навук, дацэнт.
Намеснік дэкана па вучэбнай і навуковай рабоце Новікава Наталля Міхайлаўна.
Вядучы спецыяліст – Краўчэня Наталля Іванаўна.
Спецыяліст І кваліфікацыйнай катэгорыі – Кошкіна Наталля Яўгенаўна.

Кафедры факультэта:

Спецыяльнасці:

  • 1-80 02 01 «Медыка-біялагічная справа», кваліфікацыя – «Біёлаг-аналітык. Выкладчык біялогіі».
  • 1-33 01 05 «Медыцынская экалогія», кваліфікацыя – «Эколаг-эксперт».
  • 1-33 01 01 «Біяэкалогія», кваліфікацыя – «Біёлаг-эколаг. Выкладчык біялогіі і экалогіі».

Экскурс у гісторыю »

Факультэт экалагічнай медыцыны быў першапачаткова створаны як дэпартамент радыебіялогіі, радыяцыйнай і ядзернай медыцыны. Значны ўклад у станаўленне і развіццё дэпартамента ўнес рэктар МДЭУ імя А. Д. Сахарава прафесар А. А. Мілюцін, які кіраваў падраздзяленнем з 1994 па 1997 г.

Факультэт рыхтуе студэнтаў для вывучэння і ацэнкі ўздзеяння фактараў знешняга асяроддзя бія- і абіягеннага паходжання на стан клетак, тканках, органаў і ўсіх сістэм арганізма (сардэчна-сасудзістай, нервовай, эндакрыннай, імуннай і інш.). Студэнтаў навучаюць метадам дыягностыкі разнастайных відаў паталогіі, ацэнкі эфектыўнасці лячэння (імунакарэкцыі, скрынінгу імунарэактыўных прэпаратаў), пошуку малекулярных маркёраў уздзеяння на арганізм экалагічных фактараў і малекурярных маркёраў працякаючых паталагічных працэсаў, а таксама ўсяму спектру сучасных клініка-дыягнастычных напрамкаў.

Студэнты факультэта праходзяць грунтоўную практычную падрыхтоўку не толькі ў лабараторыях інстытута, аснашчаных сучаснымі прыборамі, але і на базе клінік, клінічных і навукова- даследчых лабараторый, інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у клінічных і навукова-даследчых інстытутах Міністэрства аховы здароўя і іншых арганізацыях і ўстановах як медыка-прафілактычнага, так лячэбнага профілю.

Навукова-даследчыя і вучэбныя лабараторыі (10) »

  1. НДЛ радыяцыйнай біяхіміі і біяфізікі.
  2. НДЛ малекулярных маркёраў экалагічнага ўздзеяння.
  3. НДЛ агульнай і эксперыментальнай біялогіі.
  4. НДЛ імуналогіі і мікрабіялогіі.
  5. СНДЛ біяхіміі бялкоў крыві.
  6. СНДЛ імуналогіі і мікрабіялогіі.
  7. СНДЛ біяіндыкацыі і экалагічнага маніторынгу.
  8. СНДЛ радыяцыйнай гігіены і эпідэміялогіі.
  9. СНДЛ «Малекулярна-генетычная лабараторыя».
  10. СНДЛ радыебіялогіі.

Факультэт сёння выконвае міжнародныя праекты TEMPUSHS (2012—2015 гг.) і TEMPUSEcoBRU (2013—2015 гг.), накіраваныя на распрацоўку вучэбных праграм для падрыхтоўкі спецыялістаў другой ступені вышэйшай адукацыі.

Міжнароднае супрацоўніцтва факультэта на сучасным этапе »

У 2015 г. супрацоўнікі факультэта выканалі 19 НДР. Апублікавана 421 навуковая праца, у тым ліку: 6 манаграфій, 153 артыкулы, 234 тэзісы ў навуковых часопісах і зборніках канферэнцый. Выдадзена 22 вучэбныя дапаможнікі, напісана 6 артыкулаў для энцыклапедыі. Супрацоўнікі факультэта прынялі ўдзел у рабоце 92 канферэнцый і семінараў, у тым ліку 73 міжнародных. Па выніках НДР атрымана 6 патэнтаў, пададзена 7 заявак на вынаходства, зарэгістравана 1 методыка, складзена 20 актаў на выкарыстанне рэзультатаў НДР.

Прафесарска-выкладчыцкі састаў
На факультэце працуюць 83 штатныя выкладчыкі (з іх 4 доктары, 30 кандыдатаў навук) і 35 знешніх сумяшчальнікаў (з іх 11 дактароў і 18 кандыдатаў навук).

Колькасць студэнтаў, якія навучаюцца на факультэце
І курс – 167 (дзённае), 94 (завочнае).
ІІ курс – 176 (дзённае), 68 (завочнае).
ІІІ курс – 185 (дзённае), 102 (завочнае).
ІV курс – 135 (дзённае), 77 (завочнае).
V курс – 115 (дзённае), 74 (завочнае).
VІ курс – 58 (завочнае).
Магістранты: 4 – дзённае навучанне, 8 (І курс) і 6 (ІІ курс) – завочнае навучанне.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў »

  • вывучэнне заканамернасцей функцыянавання біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі ва ўмовах узаемадзеяння разнастайных фактараў;
  • ацэнка ўплыву і адаптацыя насельніцтва да фактараў знешняга асяроддзя ва ўмовах уплыву антрапагеннага і тэхнагеннага ўздзеяння;
  • распрацоўка мікрабіялагічных і імуналагічных падыходаў да вырашэння экалагічных праблем;
  • вывучэнне эколага-эпідэміялагічных аспектаў паталагічных станаў і грамадскага здароўя;
  • вывучэнне эфектаў фізічных фактараў радыяцыйнай і нерадыяцыйнай прыроды на геном саматычных клетак чалавека;
  • атрыманне і характарыстыка нізка- і высокамалекулярных злучэнняў, у тым ліку маркёраў экалагічных уздзеянняў, якія маюць дыягнастычную і тэрапеўтычную значнасць.

У будучым навуковыя даследаванні факультэта мяркуецца развіваць па наступных кірунках:

  • распрацоўка мікрабіялагічных і імуналагічных падыходаў для вырашэння экалагічных праблем і імуналагічных метадаў антыген-спецыфічнай дыягностыкі імунаабумоўленых захворванняў;
  • распрацоўка падыходаў і рэкамендацый па выяўленні імунатропнай, імунастымулюючай і супрацьпухліннай актыўнасцей спецыфічнага біс-(3’,5’) -цыклічнага дымернага гуаназінмонафасфату ў якасці імунатропнага агента новага пакалення;
  • ацэнка ўплыву экагенных біялагічна актыўных рэчываў на сістэмы другасных пасрэднікаў у клетках імуннай сістэмы;
  • пошук малекулярных маркёраў акісляльнага стрэсу;
  • малекулярна-генетычны аналіз генаў, схільных да раку малочнай залозы і ныркі, аналіз карыялагічных асаблівасцей пухлінных клетак як прэдыктараў агрэсіўнасці пухліннага росту і рызыкі рэцыдываў;
  • распрацоўка новых метадаў адбору ў галіне вышэйшых дасягненняў, заснаваных на малекурярна-генетычных падыходах;
  • ацэнка мінеральнай забяспечанасці дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць ва ўмовах высокай антрапагеннай нагрузкі;
  • вывучэнне ўплыву антрапагенных уздзеянняў на біялагічныя сістэмы;
  • навукова-метадычнае забеспячэнне выкладання філалагічных дысцыплін у нелінгвістычнай ВНУ.