Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Ерэванскі філіял МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ

На аснове Дагавора аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці па падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй ад 05.02.2010 № 3/2010, пісьма Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 05.02.2010 № 06.-2-14/16002, пісьма Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Арменія ад 04.08.2010 № 01/18-1/7488-10 і рашэння савета МДЭУ імя
А. Д. Сахарава ад 26.04.2011 № 8 быў створаны Ерэванскі філіял МДЭУ імя А. Д. Сахарава.

У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 08.05.2015 г. № 393, з 01.09.2015 г. Ерэванскі філіял МДЭУ імя А. Д. Сахарава перайменаваны ў Ерэванскі філіял МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ.

Ерэванскі філіял МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ размешчаны ў вучэбным корпусе Армянскага медыцынскага інстытута.

Адрас: 0087, Рэспубліка Арменія, г. Ерэван, вул. Тытаградзян, 14.

Дырэктар Ерэванскага філіяла – М. А. Астабацян, доктар медыцынскіх навук, прафесар, адзін з вядучых спецыялістаў Рэспублікі Арменія ў галіне санітарыі, эпідэміялогіі і гігіены.

У Ерэванскім філіяле МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці І ступені вышэйшай адукацыі на завочнай форме атрымання адукацыі:

  • 1-33 01 05 «Медыцынская экалогія», кваліфікацыя «Эколаг-эксперт».

Навучанне праводзіцца на рускай мове.

Тэрмін навучання – 5 гадоў.

Залічэнне студэнтаў ажыццяўляецца па выніках субяседавання па рускай мове, біялогіі і хіміі і праводзіцца кожны год з 20 па 25 кастрычніка.

У сучасны момант на І—ІV курсах Ерэванскага філіяла навучаюцца 72 студэнты. У яго спецыялізаваных аўдыторыях студэнты вывучаюць наступныя дысцыпліны:

  • «Асновы медыцынскіх ведаў»,
  • «Экалагічная медыцына»,
  • «Агульная і прыватная фармакалогія»,
  • «Імунабіялогія і імуналогія»,
  • «Медыцынская генетыка»,
  • «Паталагічная фізіялогія і анатомія»,
  • іншыя дысцыпліны медыцынскага, экалагічнага і біялагічнага кірункаў.

Па спецыяльнасці «Медыцынская экалогія» студэнты атрымоўваюць глыбокую медыка-біялагічную, эколага-таксіялагічную, эпідэміялагічную і гуманітарна-псіхалагічную падрыхтоўку для працы ў разнастайных галінах народнай гаспадаркі.

Кваліфікаваная падрыхтоўка эколагаў-экспертаў дазваляе паспяхова працаваць на пасадах эксперта, эпідэміёлага, таксіколага, фізіёлага, імунолага, эколага, мікрабіёлага, навуковага супрацоўніка ў навукова-даследчых і навукова-вытворчых установах.

Телефон: (374 10) 47-08-61, 47-08-55, 47-08-44

Факс: (374 10) 45-19-23