Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Аспірантура

Адрас: вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 405
Тэлефон: +375 (17) 299-00-18

Загадчык аспірантуры – Прышчэпа Іосіф Аляксеевіч, доктар сельскагаспадарчых навук, дацэнт.

Спецыяльнасці аспірантуры

Шыфр спецыяльнасці Галіна навукі, група спецыяльнасцей, спецыяльнасць
03.00.00 Біялагічныя навукі
03.01.01 Радыебіялогія
03.01.02 Біяфізіка
03.01.04 Біяхімія
03.02.08 Экалогія (сістэмная экалогія, прыкладная экалогія, экалогія чалавека)
03.03.02 Антрапалогія
05.00.00 Тэхнічныя навукі
05.11.10 Прыборы і метады для вымярэння іанізуючых выпраменьванняў і рэнтгенаўскія прыборы
05.11.13 Прыборы і метады кантролю за прыродным асяроддзем, рэчывамі, матэрыяламі і вырабамі
05.13.18 Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады
і комплексы праграм
13.00.00 Педагагічныя навукі
13.10.02 Тэорыя і методыка навучання і выхавання

Спецыяльнасці дактарантуры

03.00.00 Біялагічныя навукі
03.02.08 Экалогія (сістэмная экалогія, прыкладная экалогія, экалогія чалавека)

Наяўнасць аспірантаў у разрэзе спецыяльнасцей і форм навучання на 01.02.2017 г. »

Наяўнасць аспірантаў у разрэзе спецыяльнасцей і форм навучання на 01.02.2017 г.

Навуковая спецыяльнасць
(шыфр)
Колькасць аспірантаў У тым ліку па форме навучання
дзённая завочная саіскальніцтва
бюджэт паза-
бюджэт
бюджэт паза-
бюджэт
бюджэт паза-
бюджэт
03.01.01-Радыебіялогія 5 0 0 2 1 2 0
03.02.08 – Экалогія 17 6 0 11 0 0 0
05.11.10 Прыборы
і метады для вымярэння іанізуючых выпраменьванняў
і рэнтгенаўскія прыборы
1 1 0 0 0 0 0
05.11.13 Прыборы
і метады кантролю за прыродным асяроддзем, рэчывамі, матэрыяламі

і вырабамі
1 0 0 0 0 1 0
05.13.18 Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады
і комплексы праграм
2 1 0 1 0 0 0
13.10.02 Тэорыя
і методыка навучання
і выхавання
1 0 0 1 0 0 0
Усяго 27 8 0 15 1 3 0

Тэмы дысертацыйных прац аспірантаў і саіскальнікаў »

Тэмы дысертацыйных прац аспірантаў і саіскальнікаў

№  Прозвішча, імя, імя па бацьку Спецыяльнасць Гады і форма навучання Навуковы кіраўнік Тэма дысертацыі

Факультэт маніторынгу навакольнага асяроддзя 

Кафедра экалагічнага маніторынгу і менеджменту

1 Гардзяюк Алена Мікалаеўна 03.02.08
Экалогія
2011—2017 гг.
Завочная
Маскальчук Леанід Мікалаевіч, д.т.н, дацэнт Фізіка-хімічнае абгрунтаванне прымянення мінеральнай сыравіны Беларусі для забеспячэння бяспечнага захавання радыеактыўных адходаў
2 Лявонцьева Таццяна Генадзьеўна 03.02.08
Экалогія
2014—2018 гг.
Завочная
Маскальчук Леанід Мікалаевіч, д.т.н, дацэнт Экалагічнае абгрунтаванне прымянення глініста-салявых шламаў ААА «Беларуськалій» у якасці сыравіны для вытворчасці сарбентаў радыенуклідаў
3 Самусік Алена Андрэеўна 03.02.08
Экалогія
2016—2019 гг.
Дзённая
Галаваты Сяргей Яфімавіч, д. с.-г. н., прафесар Фарміраванне біягеахімічных анамалій у глебах у зоне ўздзеяння прадпрыемстваў па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў (на прыкладзе вытворчасці цэменту)
4 Пазнякова Анастасія Ігараўна 05.11.13
Прыборы і метады кантролю за прыродным асяроддзем, рэчывамі, матэрыяламі і вырабамі
2016—2021 гг.
Саіскальніцтва
Гермянчук Марыя Рыгораўна, к.т.н., дацэнт Асаблівасці паводзін цяжкіх металаў у глебе на сетцы комплекснага маніторынгу навакольнага асяроддзя ў зоне атамнай электрастанцыі
Кафедра ядзернай і радыяцыйнай бяспекі
5 Комар Даміян Інгваравіч 05.11.10
Прыборы і метады для вымярэння іанізуючых выпраменьванняў і рэнтгенаўскія прыборы
2014—2017 гг.
Дзенная
Куцень Сямён Адамавіч, к.ф.-м.н Разлікова-эксперыментальныя метады мадэлявання функцый водгуку дэтэктарных сістэм прыбораў радыяцыйнага кантролю
Кафедра інфармацыйных экалагічных сістэм
6 Папова Марына Сцяпанаўна 05.13.18 Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм 2012—2017 гг.
Завочнае
Іванюковіч Уладзімір Аляксандравіч, к.ф.-м.н., дацэнт Карэкцыя алгарытму пошуку бібліяграфічнай інфармацыі
7 Гардзійчук Уладзімір Уладзіміравіч 05.13.18 Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм 2015—2018 гг.
Дзённая
Смірнова Таццяна Уладзіміраўна, к.ф.-м.н., дацэнт Матэматычнае мадэляванне геалагічнай структуры грунтоў у задачах цеплаабмену і фільтрацыі
 Прозвішча, імя, імя па бацьку Спецыяльнасць Гады і форма навучання Навуковы кіраўнік Тэма дысертацыі
Факультэт экалагічнай медыцыны
Кафедра экалагічнай і малекулярнай генетыкі
1 Смірнова Алена Генадзьеўна 03.02.08
Экалогія
2013—2017 гг.
Завочная
Мяльноў Сяргей Барысавіч, д-р б.н., прафесар Ацэнка ўкладу мутацыйнага ціску ў генез раку ныркі ў насельніцтва Беларусі
2 Шапялевіч Наталля Васільеўна 03.02.08
Экалогія
2014—2018 гг.
Завочная
Мяльноў Сяргей Барысавіч, д-р б.н., прафесар

Марыніч Віталь Уладзіміравіч, к.м.н., дацэнт

Псіхагенетычныя аспекты адаптацыі спартсменаў цыклічных і ацыклічных відаў спорту
3 Косціна Яўгенія Янаўна 03.02.08
Экалогія
2015—2018 гг.
Дзённая
Мяльноў Сяргей Барысавіч, д-р б.н., прафесар

Загародны Генадзь Міхайлавіч, к.м.н., дацэнт

Роля генетычных і морфафізіялагічных асаблівасцей у фарміраванні схільнасцей да спартыўнай дзейнасці ў відах спорту на вынослівасць
4 Сосна Людміла Станіславаўна 03.02.08
Экалогія
2015—2018 гг.
Дзённая
Мяльноў Сяргей Барысавіч, д-р б.н., прафесар

Загародны Генадзь Міхайлавіч, к.м.н., дацэнт

Генетыка-канструкцыйныя і метабалічныя асаблівасці спартсменаў хуткасна-сілавых відаў спорту
5 Ляўковец Любоў Іванаўна 03.02.08
Экалогія
2016—2020 гг.
Завочная
Мяльноў Сяргей Барысавіч, д-р б.н., прафесар Роля асяроддзевых фактараў і асаблівасцей генетычнага статусу сератанін- і дафармінергічнай сістэм у фарміраванні нарказалежнасці
6 Сныткоў Яўген Уладзіміравіч 03.02.08
Экалогія
2016—2020 гг.
Дзённая
Мяльноў Сяргей Барысавіч, д-р б.н., прафесар Роля асяроддзевых і генетычных фактараў у развіцці паталагічнага гемблінгу
Кафедра біялогіі чалавека і экалогіі
7 Старадынаў Аляксандр Міхайлавіч 03.02.08
Экалогія
2015—2019 гг.
Завочная
Дунай Валерый Іванавіч, к.б.н., дацэнт Уплыў абіятычных фактараў на актыўнасць эндатэліяльнай NO-сінтазы
8 Зайцава Юлія Сяргееўна 03.02.08
Экалогія
2015—2018 гг.
Дзённая
Рогаў Юрый Іванавіч, к.м.н., дацэнт Уплыў знешняга нізкадозавага апраменьвання на развіццё гіпофіза пацука ў прэнатальным перыядзе
9 Хоміч Андрэй Сяргеевіч 03.02.08
Экалогія
2016—2019 гг.
Дзённая
Голубеў Аляксандр Пятровіч, д-р б.н., дацэнт Ацэнка ўплыву тэмпературы, неарганічных забруджвальнікаў і паразітарнай інвазіі на паказчыкі неспецыфічнага стрэс-адказу ў лёгачных малюскаў
Кафедра экалагічнай медыцыны і радыебіялогіі
10 Харытон Надзея Сяргееўна 03.01.01
Радыебіялогія
2016—2020 гг.
Завочная
Рогаў Юрый Іванавіч, к.м.н., дацэнт Фарміраванне спінальных гангліеў пладоў пацукоў ва ўмовах нізкадозавага апраменьвання ў прэнатальным перыядзе антагенезу
11 Чайкова Юлія Вячаславаўна 03.01.01
Радыебіялогія
2014—2019 гг.
Саіскальніцтва
Надыраў Эльдар Аркадзьевіч, к.м.н., дацэнт РНПЦ РМ і ЭЧ Рызыкі захворвання злаякаснымі новаўтварэннямі органаў рэпрадуктыўнай сістэмы ў насельніцтва, якое пацярпела ад наступстваў аварыі на ЧАЭС
12 Пархімовіч Вольга Георгіеўна 03.01.01
Радыебіялогія
2016—2020 гг.
Завочная
Буланава Клаўдзія Якаўлеўна, к.б.н., дацэнт Асаблівасці змянення рэгулятарных механізмаў кальцыевага абмену ў трамбацытах пацукоў у постапраменены перыяд
13 Дрозд Кацярына Аляксандраўна 03.01.01
Радыебіялогія
2014—2019 гг.
Саіскальніцтва
Власава Наталля Генрыхаўна, д-р б.н., дацэнт Навукова-метадычныя асновы фарміравання індывідуалізаваных доз унутранага апраменьвання насельніцтва, якое пражывае на радыеактыўна забруджанай тэрыторыі
14 Казелька Ніна Андрэеўна 03.02.08
Экалогія
2016—2020 гг.
Завочная
Талстая Алена Васільеўна, к.м.н., дацэнт Уздзеянне сацыяльных і псіхалагічных фактараў навакольнага асяроддзя на фарміраванне псіхалагічнай дэзаптацыі падлеткаў у сучасных экалагічных умовах

Правілы прыёму ў аспірантуру на 2017 г.

Асобы, якія паступаюцьу аспірантуру, павінны мець:

  • вышэйшую адукацыю, за выключэннем вышэйшай адукацыі
    І ступені;
  • схільнасць да навуковых даследаванняў, што пацвярджаецца навуковымі публікацыямі, удзелам у навкова-даследчых інавацыйных праектах, канферэнцыях і іншымі матэрыяламі;
  • рэкамендацыю Вучонага савета ўстановы вышэйшай адукацыі ці факультэта гэтай установы (для тых, хто заканчвае ў год навучання ў гэтай установе), вопыт практычнай работы не менш чым два гады на пасадах, якія патрабуюць наяўнасці вышэйшай адукацыі;

Паступаючыя ў аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі «Даследчык» па дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі павінны здаць кандыдацкія экзамены і залікі па агульнаадукацыйных дысцыплінах да паступлення ў аспірантуру.

Для паступлення ў аспірантуру для навучання па завочнай форме атрымання адукацыі і ў форме саіскальніцтва, за выключэннем навучання ў форме саіскальніцтва ў мэтах здачы экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах, вопыт практычнай работы не менш чым два гады на пасадах, якія патрабуюць наяўнасці вышэйшай адукацыі, з’яўляецца абавязковым.

Замежныя грамадзяне, якія паступаюць у аспірантуру, павінны мець вышэйшую адукацыю на ўзроўні магістра навук.

Дапускаецца паступленне ў аспірантуру асоб, спецыяльнасць (спецыялізацыя) вышэйшай адукацыі якіх не адпавядае галіне навукі, па спецыялізацыі якой плануецца іх навучанне ў аспірантуры. У працэсе навучання гэтыя асобы павінны таксама здаць экзамены ў аб’ёме агульнаадукацыйнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці (спецыялізацыі), якая супадае са спецыяльнасцю ў аспірантуры або блізкай да яе.

Саіскальніцтва як форма падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі на І ступені адукацыі пасля ВНУ, нараўне з асваеннем адукацыйнай праграмы аспірантуры, уключае таксама падрыхтоўку і здачу кандыдацкіх экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах у выпадках, калі навучанне ў форме саіскальніцтва праходзяць асобы, якія не маюць ступені магістра.

Дапускаецца залічэнне асоб на навучанне ў форме саіскальніцтва на І ступені адукацыі пасля ВНУ, а таксама здачы кандыдацкіх экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах, у мэтах далейшага навучання ў аспірантуры па дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі. У гэтым выпадку пасля заканчэння тэрміну навучання навуковая кваліфікацыя «Даследчык» не прысвойваецца.

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру для навучання па дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі, здаюць уступны экзамен па спецыяльнай дысцыпліне ў аб’ёме вучэбнай праграмы І ступені вышэйшай адукацыі. Для атрымання адукацыі ў аспірантуры пасля ВНУ ў форме саіскальніцтва здача ўступнага экзамену не патрабуецца.

Прыём дакументаў для паступлення ў аспірантуру праводзіцца  з 1 жніўня па 30 верасня.

Прыём у аспірантуру ажыццяўляецца на конкурснай аснове з 1 па 30 кастрычніка.

Пачатак заняткаў – 1 лістапада.

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, падаюць заяву ва ўстаноўленай форме на імя дырэктара і дадаюць наступныя дакументы:

  • асабісты лісток па ўліку кадраў;
  • аўтабіяграфію;
  • тры фотакартки 4×6 см;
  • медыцынскую даведку (форма ўстаноўлена Міністэрствам аховы здароўя для паступаючых у ВНУ);
  • спіс і копіі апублікаваных навуковых прац, вынаходстваў, патэнтаў і спіс справаздач аб выкананых даследаваннях і распрацоўках.

Пры адсутнасці апублікаваных работ прадстаўляецца навуковы рэферат па выбранай тэме ў адпаведнасці са спецыяльнасцю (аб’ём 20—25 старонак), водгук мяркуемага навуковага кіраўніка аб рэфераце;

  • копіі дыплома аб вышэйшай адукацыі і дыплома магістра;
  • копіі дадаткаў да дыплома аб вышэйшай адукацыі і да дыплома магістра;
  • копію працоўнай кніжкі (для тых, хто працуе);
  • рэкамендацыю вучонага савета або савета факультэта ВНУ. У рэкамендацыі павінна быць указана тэма дыпломнай работы або магістарскай дысертацыі, а таксама адлюстраваны ўздел рэкамендаванага ў навукова-практычных канферэнцыях, семінарах, наяўнасці ў яго публікацый (артыкулаў, дакладаў), патэнтаў на вынаходствы, грантаў, імянных стыпендый.
  • пасведчанне аб здачы кандыдацкіх экзаменаў і дыферэнцаванага заліку.

Пашпарт і арыгіналы дыпломаў прад’яўляюцца асабіста.

Заява ў аспірантуру прымаецца пасля гутаркі з мяркуемым навуковым кіраўніком. На заяву павінна быць наложана рэзалюцыя навуковага кіраўніка, які дае згоду на ажыццяўленне навуковага кіраўніцтва.

Паступаючыя ў аспірантуру здаюць уступныя эказмены па спецыяльнасці (пераздача экзамену не дапускаецца).

Ацэнка ведаў паступаючых здзяйсняецца па 10-бальнай шкале.

Дадатковая інфармацыя

Навучанне ў аспірантуры (вочнай і завочнай формы навучання) ажыццяўляецца на кантрактнай аснове. Асобы, якія залічаны ў аспірантуру, падпісваюць кантракт з інстытутам адначасова з залічэннем. Непадпсіанне кантракта на працягу месяца са дня прыёму ў аспірантуру мае вынікам адлічэнне па прычыне няправільнага афармлення дакументаў.

Асобы, залічаныя ў аспірантуру на дзённую форму навучання ў лік кантрольных лічбаў, вызваляюцца ад працы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб працы. Стыпендыя прызначаецца з дня іх залічэння.

Пры накіраванні на працу выпускнікі аспірантуры павінны адпрацаваць тэрміны абавязковай працы, устаноўленыя ў п. 2 ст. 84 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Тэрмін навучання ў аспірантуры на дзённай форме навучання – 3 гады, на завочнай – 4 гады, у форме саіскальніцтва – да 5 гадоў.

Аспіранты падчас навучання ў аспірантуры ва ўстаноўленыя тэрміны абавязаны:

  • выконваць навуковыя даследаванні ў адпаведнасці з зацверджанай тэмай дысертацыі і індывідуальным планам работы;
  • апублікаваць не менш чым тры артыкулы ў навуковых выданнях, уключаных у пералік навуковых выданняў ВАКа, або ў замежных выданнях, а таксама выступаць з навуковымі дакладамі на навуковых канферэнцыях, сімпозіумах і з’ездах;
  • прадставіць дысертацыю для папярэдняй экспертызы ў арганізацыю па месцы яе выканання;
  • прайсці працэдуру папярэдняй экспертызы дысертацыі.

Заява для паступлення ў аспірантуру

Увага!

Больш падрабязная інфармацыя аб працы аспірантуры выкладзена на сайце БДУ (раздзел «Падрыхтоўка навуковых кадраў»).