Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Рэпетыцыйнае тэсціраванне (РТ)

МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ запрашае Вас прайсці РТ па наступных прадметах:

  • беларуская мова;
  • руская мова;
  • нямецкая мова;
  • англійская мова;
  • французская мова;
  • іспанская мова;
  • кітайская мова;
  • матэматыка;
  • фізіка;
  • біялогія;
  • хімія;
  • геаграфія;
  • сусветная гісторыя;
  • грамадазнаўства;
  • гісторыя Беларусі;
  • сусветная гісторыя навейшага часу.

РТ праводзіцца ў рамках дагавора з Рэспубліканскім інстытутам картолю ведаў (РІКВ). Правядзенне тэсціравання і апрацоўка бланкаў адказаў ажыццяўляецца па тэхналогіях цэнтралізаванага тэсціравання. Апрацоўку бланкаў адказаў праводзіць РІКВ.

Кошт тэсціравання па адным прадмеце – 7.00 рублёў.

Аплата ўдзелу ў тэсціраванні здзяйсняецца ўдзельнікамі тэсціравання шляхам пералічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) пры дапамозе сістэмы «Разлік» (АРІП) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (№ р/с 3632934510021 у філіялах № 529 «Белсувязь» ААА «Беларусбанк», г. Мінск, код 720). Прызначэнне плацяжу – «за рэпетыцыйнае тэсціраванне». Абітурыенты, якія аплацілі рэпетыцыйнае тэсціраванне не праз сістэму АРІП, дапускацца у аўдэторыю НЕ БУДУЦЬ!

Дзень правядзення тэсціравання – кожны чацвер.

Пачатак – 17 00.

Папярэдняя рэгістрацыя для праходжання РТ праводзіцца:

  • па тэлефоне: (017) 398 98 61;
  • па адрасе: вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 401 (ст. метро Трактарны завод);
  • праз онлайн-рэгістрацыю.

Рэгістрацыя ў дзень праходжання тэсціравання пачанаецца за
1 гадзіну і заканчваецца за 10 хвілін да пачатку. Месца рэгістрацыі –
каб. 402.

Пры сабе неабходна мець: пашпарт, квіток аб аплаце, гелевую (капілярную) ручку з чарнілам чорнага колеру, калькулятар (толькі для фізікі і хіміі), паперу для чарнавых запісаў.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: (017) 398 98 61 або у каб. 402.