Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Прыёмная камісія

Па пытаннях прыёму абітурыентаў на 2017 г. можна пракансультавацца па тэлефонах:

  • (017) 299-56-32;
  • (017) 398-98-59.

Адрас прыёмнай камісіі БДУ: г. Мінск, вул. Ленінградская, 16, каб. 116.
Тэлефон прыёмнай камісіі БДУ: (017) 209-50-85
E-mail: abitur@iseu.by

Гадзіны працы прыёмная камісіі на перыяд прыёму дакументаў і залічэння: з 09.00 да 18.00 (панядзелак – субота).

Памочнік адказнага сакратара прыёмнай камісіі БДУ – Грыцкевіч Яўген Расціслававіч.

Дакументы, якія неабходна прадставіць абітурыентам у прыёмную камісію »

  • пашпарт;
  • заяву на імя кіраўніка ВНУ па ўстаноўленай Міністэрствам адукацыі форме;
  • арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатку да яго;
  • арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання (далей ЦТ);
  • медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя;
  • дакументы, што пацвярджаюць правы абітурыента на льготы пры залічэнні для атрымання вышэйшай адукацыі;
  • выпіска (копія) з працоўнай кніжкі, і (або) копія грамадзянска- прававога дагавора, і (або) копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка (для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі па завочнай форме (за кошт сродкаў бюджэту, платнай) форме атрымання вышэйшай адукацыі);
  • 6 фотакартак 3х4 см;
  • канверт са зваротным адрасам;
  • дадатковыя дакументы, якія прадстаўляюцца ў прыёмную камісію. 

Тэрміны прыёму дакументаў у МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, у адпаведнасці з п. 15 Правіл прыёму, вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Тэрміны залічэння абітурыентаў у МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, у  адпаведнасці з п. 28 Правіл прыёму, вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кошт навучання ў 2016—2017 гг.

Дзённая форма навучання:

  1. Спецыяльнасці факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя – 2 171 руб. 39 кап. у год.
  2. Спецыяльнасці факультэта экалагічнай медыцыны – 2 171 руб. 39 кап. у год.

Завочная форма навучання:

Спецыяльнасць «Медыцынская экалогія» – 868 руб. 56 кап. у год