Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Магістры МГЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ!

Сёння ў МГЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ на факультэтах маніторынгу навакольнага асяроддзя і экалагічнай медыцыны адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам магістратуры вочнай формы навучання. Дырэктар інстытута, прафесар С. А. Маскевіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, прафесар С. С. Пазняк, дэкан факультэта экалагічнай медыцыны А. Р. Сыса і намеснік дэкана факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя У. М. Копіця павіншавалі выпускнікоў II ступені вышэйшай адукацыі са знамянальнай падзеяй у іх жыцці, пажадалі добрага працаўладкавання і замацавання сваіх пазіцый у навуковым свеце, а таксама накіраваць свае намаганні на прадаўжэнне свайго навучання паступлення ў аспірантуру.

Дыпломы з прысваеннем ступені магістра біялагічных навук, радыябіялогіі, прыкладной імуналогіі, магістра тэхнічных навук былі ўручаны 30 выпускнікам, у тым ліку грамадзянцы Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.

У гэтым годзе ўпершыню здейснены выпуск па магістарскай праграме прыкладной імуналогіі.

Уручэнне дыпломаў ажыццяўлялі загадчыкі выпускаючых кафедр інстытута: С. Я. Галаваты, У. А. Іванюковіч, М. М. Зафранская, Р. М. Смалякова, А. Н. Бацян.
Віншуем выпускнікоў магістратуры МГЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ з заканчэннем вучобы і жадаем поспехаў у прафесійнай дзейнасці!