Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Форум ў МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ «Новыя падыходы да канструявання зместу экалагічнай адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця»

Сумесная сесія Грамадскай базавай арганізацыі дзяржаў-членаў СНД па экалагічнай адукацыі (МГЭІ імя А.Д. Сахарава БГУ, Рэспубліка Беларусь), выязнога бюро Навуковага савета па праблемах экалагічнай адукацыі (Расійская акадэмія адукацыі), кафедры ЮНЕСКА па вывучэнні глабальных праблем (МДУ імя М.В.Ламаносава, Расійская Федэрацыя) і сеткавай кафедры ЮНЕСКА «Экалагічная адукацыя для ўстойлівага развіцця ў глабальным свеце» (МДУ імя М.В.Ламаносава, Расійская Федэрацыя) адкрылася 12 снежня 2018 г. у МДЭІ імя А.Д .Сахарава БДУ.

Мерапрыемствы сумеснай сесіі аб’яднаны агульнай тэмай «Новыя падыходы да канструявання зместу экалагічнай адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця».У яе абмеркаванні прынлі ўдзел больш за 30 вучоных, экспертаў і выкладчыкаў з Беларусі, Расіі і Казахстана. Каардынатары сумеснай сесіі — гэта МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ, Расійская акадэмія адукацыі і сеткавая кафедра ЮНЕСКА «Экалагічная адукацыя для ўстойлівага развіцця ў глабальным свеце».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуліся: прафесар С.А. Маскевіч, дырэктар МГЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ, старшыня Грамадскага савета базавай арганізацыі дзяржаў-членаў СНД па экалагічнай адукацыі; Е.Н. Дзяткоўская, кіраўнік сеткавай кафедры ЮНЕСКА «Экалагічная адукацыя для ўстойлівага развіцця ў глабальным свеце», член Грамадскага савета базавай арганізацыі дзяржаў-членаў СНД па экалагічнай адукацыі.

Пляцоўкай для правядзення дадзенага мерапрыемства выбрана не выпадкова: у 2005 г. рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД наш інстытут атрымаў статус базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц СНД па экалагічнай адукацыі.

Удзельнікі формуму на працягу двух дзён працы дзяліліся вопытам у развіцці ў экалагічнай адукацыі ў школах і УВА сваіх краінах, экалагічнай асвеце грамадства.