Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

VIII Міжнародная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых вычоных «Actual Environmental Problems» на англійскай мове

22 лістапада 2018 г. , у МДЭІ Імя А.Д. Сахарава БДУ прайшла штогадовая, значная для інстытута, VIII міжнародная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых вучоных «Actual Environmental Problems» на англійскай мове. У гэтым годзе ў ёй прымалі удзел 105 чалавек з 6 краін блізкага і далёкага замежжа. Арганізатары канферэнцыі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь; Грамадскi савет базавай арганізацыі па экалагічнай адукацыі краін СНД; Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта і кафедра ЮНЕСКА. Спонсарскую дапамогу аказала УП «Кока-Кола Беврыджыз Беларусія».
На адкрыцці канферэнцыі з прывітальнымі словамі выступілі: намеснік дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ І. Э. Бучанкоў; першы намеснік генеральнага дырэктара УП «Кока-Кола Беврыджыз Беларусія» А. В. Рашчупкін, загадчык кафедры ЮНЕСКА Н. В. Ганчарова. Падчас пленарнага пасяджэння былі заслуханы даклады па тэмах: выкарыстанне ядзернай энергіі ў зялёнай эканоміцы; даследаванне эфекту фізісорцыi і вуглякіслага газу для ачысткі паветра; спосабы рэгуляцыі актыўнасці ксенабіётыкаў. Падчас канферэнцыі на працягу двух дзён на базе інстытута працавалі секцыі і круглы стол. Разглядаліся сацыяльна-экалагічныя, этыка-педагагічныя праблемы ў святле ідэй А. Д. Сахарава, пытанні ў медыцынскай экалогіі, сучаснай экалагічнай бяспекі (бияманіторынг, біяіндыканацыя, біярэабілітацыя , радыеэкалогія і радыяцыйная бяспека, экалагічны маніторынг, менеджмент і аўдыт; інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў экалогіі), праблемы змянення клімату і ўстойлівае развіццё, а таксама праблемы ўзнаўляльных крыніц энергіі і крыніц энергазберажэння.
Да пачатку  канферэнцыі выдадзены зборнік навуковых прац  «Actual Environmental Problems».

VIII Міжнародная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых вычоных «Actual Environmental Problems»