Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Удзел у міжнародным студэнцкім форуме «Алімпійскі рух, студэнцкі спорт, камунікацыі і адукацыя»

22.11.2018 г. у штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь прайшоў міжнародны студэнцкі алімпійскі форум, у якім прынялі ўдзел студэнты МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ.

З дакладамі па кірунку «Роля спорту ў рэалізацыі каштоўнасцей ўстойлівага развіцця» выступілі студэнты інстытута: Астроўская Лізавета (52063 гр.), Леўчык Кацярына (62071 гр.), Нагула Ксенія (62072 гр.) і Бушкевіч Наталля (52063 гр.), якая прадставіла даклад на англійскай мове.