Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Легенда сусветнага спорту ў Сахараўцаў!

19.11.2018 г. МДЭІ імя А.Д. Сахарова БДУ запрасіў у госці легенду сусветнага спорту па лёгкай атлетыцы, чэмпіёнку XXIV Алімпійскіх Гульняў (г. Сеул, Рэспубліка Карэя, 1988 г.), заслужанага майстра спорту СССР, Таццяну Міхайлаўну Лядоўскую. Студэнтам пашчаслівілася стаць сведкамі гістарычнай сустрэчы! Адкрыў цыкл сустрэч «Легенды ў спорце» і прадставіў знакамітую госцю намеснік дэкана факультэта экалагічнай медыцыны І. В. Рышкель. Алімпійская чэмпіёнка з задавальненнем падзялілася гісторыяй станаўлення сваёй асобы як спартсмена, расказала аб ролі вытрымкі ў спорце і эмоцыях, якія зведвае ўдзельнік на розных этапах. Загадчык кафедры фізічнага выхавання М. М. Круталевіч паведаміў аб спартыўных дасягненнях нашых студэнтаў. І тут было чым пахваліцца: на спартакіядзе БДУ нашы студэнты займаюць лідзіруючыя пазіцыі па асобных відах спорту. Пад канец сустрэчы Таццяна Міхайлаўна звярнулася з пажаданнем да нашых студэнтаў і ўручыла дыпломы пераможцам і прызёрам у спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе ў рамках студэнцкай спартакіяды МДЭІ імя А.Д. Сахарова БДУ.
Цыкл сустрэч «Легенды ў спорце» будзе прадаўжацца. Нас чакаюць новыя цікавыя сустрэчы са знакамітымі спартсменамі Рэспублікі Беларусь.