Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Студэнцкі экалагічны кангрэс 2018 у рамках праекта «Экастыль БДУ»

12 лістапада 2018 г. (у рамках праекта «Экастыль БДУ») на хімічным факультэце БДУ ўпершыню прайшоў Студэнцкі экалагічны кангрэс 2018.

Асноўная мэта  правядзення: прапанаваць студэнтам пляцоўкі для абмену эка-ідэямі, экалагічнай інфармацыяй і стварэнне ўмоў для далейшага супрацоўніцтва ў сферы экалагізацыі і фарміравання экалагічнага мыслення ў студэнтаў  Рэспублікі Беларусь і краін замежных краін.

У кангрэсе прынялі ўдзел студэнты з Рэспублікі Беларусь (БДУ, БДПУ імя М. Танка, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага oніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту), а таксама студэнты з Расіі, Эквадора, Казахстана і Шры-Ланкі.

У фінал кангрэса ўвайшлі 3 каманды з МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ. У састаў каманды ад факультэта экалагічнай медыцыны былі ўключаны студэнты 3 курса:

  • Зорычаў Кірыл;
  • Чакрыгіна Марыя;
  • Харашкевіч Алег;
  • Манкевіч Любоў.

Ад факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя былі студэнты 3 і 1 курса:

  •  Бондар Анастасія;
  •  Фешчанка Ірына;
  •  Шляхтунова Анастасія.

У склад каманды ўвайшлі таксама вучні з ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска».

Трэцяя каманда нашага інстытута прадстаўляла сумесны праект МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ і ДУА «Сярэдняя школа № 64 г. Мінска». Куратарам і настаўнікам школьнікаў выступала студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Прыродаахоўная дзейнасць» Кухарава Анастасія.

За актуальныя экалагічныя ідэі і навуковыя даследаванні ўсе каманды Сахараўскага інстытута атрымалі высокую ацэнку кампетэнтнага журы. Спецыяльны прыз журы быў уручаны нашым студэнтам за інавацыйны навуковы даклад.