Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Візіт Прэзідэнта Сеткі універсітэтаў рэгіёна Балтыйскага мора Кары Хюппынена ў МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ

22.10.2018 г. у МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ адбылася сустрэча з Кары Хюпыненам, Прэзідэнтам Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёна Балтыйскага мора (Фінляндыя). У ёй прынялі ўдзел: прафесар С.А. Маскевіч, ды⁠рэктар інстытута; прафесар С.С. Пазняк, намеснік дырэктара па навуковай рабоце; дацэнт А.Р. Сыса, загадчык кафедры экалагічнай хіміі і біяхіміі; А.С. Родзькін, старшы выкладчык кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту; А.В. Аляксейчык, начальнік аддзела міжнародных сувязей. Падчас сустрэчы абмеркоўваліся пытанні міжнароднага супрацоўніцтва для рэалізацыі навуковых і адукацыйных праектаў.