Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

1 верасня — Дзень ведаў!

1 верасня 2018 г. студэнты-першакурснікі і студэнты старшых курсаў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ былі  задзейнічаны як на святочных урачыстасцях нашага інстытута, так і  мерапрыемствах, якiя праводзiлiся ў  БДУ. На ўрачыстай лінейцы ў БДУ прысутнічала дэлегацыя студэнтаў-сахараўцаў, якую ўзначальвалi дырэктар, прафесар С.А. Маскевiч,а таксама намеснік дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, дацэнт І.Э. Бучанкоў. Права вынасу штандара нашага інстытута было даверана студэнту 4 курса А. Пякарту

Ва ўрачыстай лінейцы прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх факультэтаў і ўстаноў адукацыі, уключаных у комплекс БДУ. З віншавальным словам  з нагоды свята Дня ведаў і пачатку новага навучальнага года да прысутных звярнуўся рэктар БДУ А.Д. Король.

У той жа дзень для студэнтаў і выкладчыкаў быў адслужаны малебен у Мінскім кафедральным Свята-Духавым саборы. Завяршыўся Дзень ведаў вячэрнім святочным шоу-паказам «Віват, студэнт!» у Палацы спорту. Студэнты-першакурснiкi атрымалi станоўчыя эмоцыi i зарад бадзёрасцi на доўгi час.