Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Урачысты сход студэнтаў першага курса, залічаных ў МДЭІ iмя А.Д.Сахарова БДУ

31.08.2018 г. адбылiся ўрачыстасцi, прысвечаныя студэнтам першага курса, залічаным ў МДЭІ iмя А.Д.Сахарава БДУ. Першакурснікаў акружала святочная атмасфера, якая панавала ў ДК Трактарнага завода.

Нашымі студэнцкімі грамадскімі арганізацыямі быў падрыхтаваны фоталетапіс інстытута, працавалі фотазоны, факультэты падарылі памятныя сувеніры. Ва ўрачыстых абставiнах вiншавалi першакурснікаў госці мерапрыемства: А.М. Корбут , намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь; В.Г. Сафонаў , прафесар, прарэктар па навуковай рабоце БДУ; В. Бяляўскі , прафесар, рэктар Варшаўскага ўніверсітэта прыродазнаўчых навук; А. В. Рашчупкін , першы намеснік Генеральнага дырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беврыджыз Беларусiя»; Азизода Убайдула, прафесар, начальнік вучэбнага ўпраулення Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта; айцец Дыянісій, прадстаўнік Праваслаўнай Царквы.

З віншавальным словам з нагоды 1 верасня — Дня ведаў да першакурснікаў звярнуўся С.А. Маскевич, прафесар, дырэктар МДЭІ iмя А.Д.Сахарава БДУ, пажадаў яркага, насычанага і цікавага студэнцкага жыцця.

Святочнае дзейства, сведкамі якога сталі першакурснікі і госці мерапрыемства, назаўседы запомняцца ўдзельнікам гэтай падзеі. «Ключ ведаў», уручаны дырэктарам інстытута, перадаваўся з рук у рукі прадстаўнікамi пятнаццаці краін, якія будуць вучыцца ў нашым інстытуце. Яны  прынялі ўдзел у традыцыйным для Сахараўцаў сімвалічным пасеве насення кiпарыса. Старшакурснікі інстытута зачыталі наказ студэнтам першага курса. Клятву на вернасць Alma Mater далі як першакурснікі, так і выкладчыкі. Студэнцкім гімнам Gaudeamus завяршылася  свята для паступiўшых на 1 курс у МДЭІ iмя А.Д.Сахарава БДУ.