Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Варшаўскім універсітэтам прыродазнаўчых навук (SGGW) і МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ

31.08.2018 г. адбыўся візіт рэктара Варшаўскага універсітэта прыродазнаўчых навук, прафесара Вяслава Бяляўскага і прарэктара па навуковай рабоце, прафесара Мар’яна Бiнека ў МДЭІ iмя А.Д.Сахарова БДУ для абмеркавання пытанняў развіцця супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі. З боку МДЭІ iмя А.Д.Сахарава БДУ ў перагаворах прынялі ўдзел: С.А. Маскевіч, дырэктар інстытута, С.С. Пазняк , намеснік дырэктара па навуковай рабоце, У.Э.Бучанкоў, намеснік дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, Р.М. Смалякова, загадчык кафедры агульнай экалогіі, біялогіі і экалагічнай генетыкі, А.В. Аляксейчык , начальнік аддзела міжнародных сувязяў, I.У. Коктыш, загадчык лабараторыі экалагічнай біятэхналогіі, А.Р. Сыса , загадчык кафедры экалагічнай хіміі і біяхіміі.

Па выніках сустрэчы падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Варшаўскім універсітэтам прыродазнаўчых навук і МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, якое стварае прававое поле для рэалізацыі сумесных навуковых праектаў і адукацыйных праграм, абмену студэнтамі, выкладчыкамі і вучонымi.

Прадстаўнікі замежнай дэлегацыі прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным пачатку новага 2018/2019 вучэбнага года.