Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

XIV-я Міжнародная школа-канферэнцыя «Актуальныя праблемы фізікі мікрасвету»

З 12 па 24 жніўня 2018 г. на базе санаторыя «Азёрны» (Гродзенская вобл.) адбылася XIV-я Міжнародная школа-канферэнцыя «Актуальныя праблемы фізікі мікрасвету», у  якой прынялі ўдзел больш за 130 прадстаўнікоў з розных краін свету. Ад МДЭІ iмя А.Д.Сахарава БДУ ў канферэнцыі ўдзельнічалі: дырэктар, прафесар С. А. Маскевіч, загадчык кафедры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, доктар тэхнічных навук А. І. Кіявіцкая, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар А.М. Баяркін, група студэнтаў 5 курса спецыяльнасці «Ядзерная і радыяцыйная бяспека».