Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Выпускны на факультэце маніторынгу навакольнага асяроддзя

Сёння пакідаюць сцены МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ выпускнікі І і ІІ ступені адукацыі, вочнай і завочнай формы навучання факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя. Больш за 100 студэнтаў атрымалі свае доўгачаканыя дыпломы з рук дырэктара інстытута, прафесара С. А. Маскевіч і загадчыкаў выпускальных кафедраў. Дыплом асобага ўзору, чырвонага колеру, быў уручаны Вячаславу Коўшыку.

Урачыстыя прамовы, смех, эмоцыі, сэлфі — такім для ўсіх нас запомніцца сённяшні дзень і выпускнікі 2018 года.

У добры шлях, дарагія нашы «сахараўцы»!

Фота можна знайсці тут.