Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

На ФПКіП адбылося ўручэнне пасведчання аб заканчэнні падрыхтоўчага аддзялення для замежных грамадзян

29 чэрвеня 2018 г. на факультэце павышэння кваліфікацыі і перепадрыхтоўкі МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ адбылося ўручэнне пасведчанняў аб заканчэнні падрыхтоўчага аддзялення для замежных грамадзян, якія навучаліся па праграме медыцынскага профілю на апглійскай мове. Сярод 19 выпускнікоў 17 прадстаўнікоў з Ісламскай Рэспублікі Іран, 1 слухач з Гвінейскай Рэспублікі, а таксама 1 слухач з Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя. На ўручэнні прысутнічалі: дэкан ФПКіП У. С. Пуцік, выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта.

Жадаем вам поспеху пры паступленні, паважаныя выпускнікі!